перасягну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -сегняце́, -ну́ць; -ні́; зак., што.

Выйсці за якія-н. межы; аказацца большым за што-н. вызначанае.

Слава аб гераічным учынку перасягнула межы краіны.

Ураджай бульбы перасягнуў 200 цэнтнераў з гектара.

|| незак. перасяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасягну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перасягну́ перасягнё́м
2-я ас. перасягне́ш перасягняце́
3-я ас. перасягне́ перасягну́ць
Прошлы час
м. перасягну́ў перасягну́лі
ж. перасягну́ла
н. перасягну́ла
Загадны лад
2-я ас. перасягні́ перасягні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перасягну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перасягну́ць сов.

1. превзойти́;

2. (о времени, пространстве) перешагну́ть;

п. (само́га) сябе́ — превзойти́ (самого́) себя́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасягну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Выйсці за якія‑н. межы. Слава аб гераічным ўчынку перасягнула межы краіны. // Аказацца большым за што‑н. вызначанае. Ураджай бульбы перасягнуў 200 цэнтнераў з гектара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасягну́ць überlgen sein, übertrffen* vt, überbeten* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

превзойти́ сов. перасягну́ць, перавы́сіць;

превзойти́ (самого́) себя́ перасягну́ць (само́га) сябе́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перася́гнуты превзойдённый; см. перасягну́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перещеголя́ть сов., разг. перагна́ць, перасягну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перася́гнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перасягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)