ПЕРАСТО́ЙНЫЯ ЛЯСЫ́,

узроставая група, якая перайшла стан спеласці лясоў. Характарызуецца слабым ростам дрэў верхняга яруса, невял. прыростам масы драўніны. У Пл. часцей распаўсюджваюцца хваробы, узнікаюць бураломы. Узрост, у якім лес адносяць да Пл., залежыць ад пароды дрэў і знешніх умоў. На Беларусі перастойнымі лясамі лічацца дубовыя, кляновыя, ясянёвыя — са 140 гадоў, хваёвыя і яловыя — са 120, бярозавыя — з 80, асінавыя, альховыя — з 60 гадоў.

т. 12, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перасто́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перасто́йны перасто́йная перасто́йнае перасто́йныя
Р. перасто́йнага перасто́йнай
перасто́йнае
перасто́йнага перасто́йных
Д. перасто́йнаму перасто́йнай перасто́йнаму перасто́йным
В. перасто́йны (неадуш.)
перасто́йнага (адуш.)
перасто́йную перасто́йнае перасто́йныя (неадуш.)
перасто́йных (адуш.)
Т. перасто́йным перасто́йнай
перасто́йнаю
перасто́йным перасто́йнымі
М. перасто́йным перасто́йнай перасто́йным перасто́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДРЭВАСТО́Й,

сукупнасць дрэў у лесе, асноўны кампанент лясных фітацэнозаў. Бывае чысты (складаецца з 1 віду дрэў) і мяшаны (з некалькіх відаў), просты (дрэвы растуць у 1 ярусе) і складаны (дрэвы ўтвараюць 2 і больш ярусаў), прыроднага паходжання (за кошт насеннага або вегетатыўнага аднаўлення) і штучнага (ствараецца сяўбой або насаджэннем). Паводле ўзросту адрозніваюць маладнякі, сярэднеўзроставыя, прыспяваючыя, спелыя і перастойныя Д. Прадукцыйнасць характарызуецца банітэтам і запасам драўніны на 1 га. Ступень гушчыні Д. вызначаецца паўнатой (шчыльнасць стаяння дрэў на 1 га). У лясах Беларусі сярэднія банітэт Д. 11,0, паўната 0,7, запас спелага Д. каля 200 м³/га. Заканамернасці будовы і росту Д. вывучае лясная таксацыя.

Склад і прадукцыйнасць іх вызначаюцца пры лесаўпарадкаванні.

т. 6, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)