перастара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Паказаць празмерную стараннасць у чым-н., залішне пастарацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перастара́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перастара́юся перастара́емся
2-я ас. перастара́ешся перастара́ецеся
3-я ас. перастара́ецца перастара́юцца
Прошлы час
м. перастара́ўся перастара́ліся
ж. перастара́лася
н. перастара́лася
Загадны лад
2-я ас. перастара́йся перастара́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час перастара́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перастара́цца сов. перестара́ться, переусе́рдствовать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перастара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Паказаць празмерную стараннасць у чым‑н., залішне пастарацца. І Анюта перастаралася. Карычневы пухір вырас значна большы, чым ён вырастаў кожны раз, калі яго надзімалі раней. А гэта прывяло да бяды — цацка лопнула. Корбан. [Цімохін:] — А капец той сам старшыня завяршаў .. Прыбег на поле, схапіў рыдлёўку і засыпаў капец зямлёй. Ды, відаць, перастараўся, зашмат зямлі накінуў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастара́цца übereifrig sein; des Gten zu viel tun*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перестара́ться сов., разг. перастара́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переусе́рдствовать сов., разг. перастара́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераста́рыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - пераста́рымся
2-я ас. - пераста́рыцеся
3-я ас. пераста́рыцца пераста́рацца
Прошлы час
м. пераста́рыўся пераста́рыліся
ж. пераста́рылася
н. пераста́рылася
Дзеепрыслоўе
прош. час пераста́рыўшыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

lean over backward

informal

перастара́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bend over backward

а) перастара́цца

б) ве́льмі стара́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)