пераспе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаўшы вельмі спелым, пачаць псавацца.

Агрэст пераспеў.

2. перан. Выйсці з узросту, уласцівага якому-н. становішчу; пастарэць (разм., іран.).

Нявеста пераспела.

|| незак. пераспява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераспе́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пераспе́е пераспе́юць
Прошлы час
м. пераспе́ў пераспе́лі
ж. пераспе́ла
н. пераспе́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час пераспе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераспе́ць несов.

1. перезре́ть, переспе́ть;

2. перен. перезре́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераспе́ць, ‑спею, ‑спееш, ‑спее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вельмі спелым. Пераспела і губляе свае пажыўныя якасці кукуруза. «Звязда». Колькі ў іх [Гарохавых] вішань! Чорныя, пераспелыя! Місько.

2. перан. Разм. іран. Выйсці з узросту, уласцівага якому‑н. становішчу. Век дзяўчыны — век кароткі: Пераспееш — што ўдава. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераспе́ць überreif wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перезре́ть сов. пераспе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переспе́ть сов. пераспе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

склява́ць, склюю, склюеш, склюе; склюём, склюяце, склююць; зак., каго-што.

Клюючы, з’есці. Скляваць зерне. □ Вішанькі ў садочку Могуць пераспець, Вераб’і склююць іх... Корбан. / Пра рыбу. Рыба склявала чарвячка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

überreifen

I überrifen

vi (s) пераспе́ць

II überrifen

vi (s) пакрыва́цца і́неем [шэ́ранню]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

przejrzeć

I зак.

1. прагледзець;

przejrzeć gazety — прагледзець газеты;

2. стаць відушчым; пачаць бачыць

II зак.

пераспець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)