перасо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

1. гл. перасунуць.

2. мн. -і, -со́вак. Перасовачная культурна-асветная ўстанова.

Бібліятэка-п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасо́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. перасо́ўка перасо́ўкі
Р. перасо́ўкі перасо́вак
Д. перасо́ўцы перасо́ўкам
В. перасо́ўку перасо́ўкі
Т. перасо́ўкай
перасо́ўкаю
перасо́ўкамі
М. перасо́ўцы перасо́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перасо́ўка ж., разг., в разн. знач. передви́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; м.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасоўваць — перасунуць.

2. Перасовачная бібліятэка, кінаўстаноўка, выстаўка і пад. Пабачыўшы на экране першы кінафільм, .. [Сніцарэнка] цвёрда вырашыў стаць акцёрам кіно. І якой было радасцю, калі ў вёску прыязджала доўгачаканая перасоўка. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак., каго-што.

Пасунуўшы, перамясціць.

П. канапу.

|| незак. перасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перасо́ўванне, -я, н. і перасо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бібліятэ́ка-перасо́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бібліятэ́ка-перасо́ўка бібліятэ́кі-перасо́ўкі
Р. бібліятэ́кі-перасо́ўкі бібліятэ́к-перасо́вак
Д. бібліятэ́цы-перасо́ўцы бібліятэ́кам-перасо́ўкам
В. бібліятэ́ку-перасо́ўку бібліятэ́кі-перасо́ўкі
Т. бібліятэ́кай-перасо́ўкай
бібліятэ́каю-перасо́ўкаю
бібліятэ́камі-перасо́ўкамі
М. бібліятэ́цы-перасо́ўцы бібліятэ́ках-перасо́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бібліятэ́ка-перасо́ўка ж. библиоте́ка-передви́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

передви́жка ж.

1. (действие) см. передвиже́ние;

2. (учреждение) разг. перасо́ўка, -кі ж.;

библиоте́ка-передви́жка бібліятэ́ка-перасо́ўка;

теа́тр-передви́жка тэа́тр-перасо́ўка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бібліятэ́ка, ‑і, ДМ ‑тэцы, ж.

1. Падабраны пэўным чынам збор кніг, які з’яўляецца прыватнай або грамадскай уласнасцю. Класная бібліятэка. □ Кніг з сабой [Валерый] захапіў мала, усе даўно перачытаў, а ў прарабавай бібліятэцы толькі тэхнічныя даведнікі і падручнікі. Б. Стральцоў. У дзедавай бібліятэцы я натрапіў на зборы легенд і казак. Бядуля. // Назва серыі кніг, блізкіх па тыпу або прызначаных для пэўнай катэгорыі чытачоў. Бібліятэка настаўніка. Бібліятэка паэта.

2. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі і іншыя друкаваныя і рукапісныя творы, прапагандуе і выдае кнігі чытачам. Гарадская бібліятэка. Публічная бібліятэка. Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна. □ І цяпер нікога з хлопцаў у пакоі не было: хто пайшоў у бібліятэку, хто ў кіно. Шахавец. // Будынак названай установы; пакой, у якім захоўваюцца кнігі.

•••

Бібліятэка-чытальня — бібліятэка з залай для чытання, якая абслугоўвае масавага чытача.

Бібліятэка-перасоўка — бібліятэка, якая перыядычна мяняе сваё месцазнаходжанне.

[Грэч. biblíon — кніга і thēkē — сховішча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)