перарва́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. перарве́цца перарву́цца
Прошлы час
м. перарва́ўся перарва́ліся
ж. перарва́лася
н. перарва́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перарва́цца сов.

1. (разорваться в каком-л. месте) перерва́ться;

2. прерва́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перарва́цца, ‑рвецца; зак.

1. Разарвацца, парвацца надвае, на часткі. Вяроўка перарвалася. Ланцуг перарваўся.

2. Перапыніцца, спыніцца на некаторы час. Нарада перарвалася. Гаворка перарвалася. □ [Андрэй] быў рад, што сябар выйшаў на волю. У той жа час было шкада, што перарвалася сяброўства. Колас. Голас раптам, нібы ад спалоху, знізіўся. Нейкі момант праліпеў дрыжуча, кволенька, а потым перарваўся зусім. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перарва́цца

1. zerriβen* vi (s);

2. (перапыніцца) unterbrchen* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прерва́ться перарва́цца; (прекратиться) перапыні́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пару́шыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шыцца; зак.

Перарвацца, спыніцца ў сваім нармальным развіцці, плыні.

Спакой парушыўся.

|| незак. паруша́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпыні́цца, -пыню́ся, -пы́нішся, -пы́ніцца; зак.

1. Часова, ненадоўга спыніцца або перарвацца.

П. каля вітрыны.

Цягнік прыпыніўся на паўстанку.

Работа прыпынілася.

2. Знайсці прыпынак дзе-н.

Дзе ён прыпыніўся з сям’ёй на першы час?

|| незак. прыпыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перерва́ться

1. (надвое) перарва́цца;

2. (приостановиться, прекратиться, прерваться) перарва́цца; перапыні́цца, спыні́цца;

3. (разорваться на части — обо всём, многом) разг. падра́цца, падзе́рціся, перадра́цца, перадзе́рціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перарыва́цца 1, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перарвацца.

2. Зал. да перарываць ​1.

перарыва́цца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да перарываць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пресе́чься

1. перарва́цца, перапыні́цца;

2. (прекратиться) спыні́цца; (оборваться) абарва́цца;

го́лос пресе́кся го́лас абарва́ўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)