перапы́нены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перапы́нены перапы́неная перапы́ненае перапы́неныя
Р. перапы́ненага перапы́ненай
перапы́ненае
перапы́ненага перапы́неных
Д. перапы́ненаму перапы́ненай перапы́ненаму перапы́неным
В. перапы́нены (неадуш.)
перапы́ненага (адуш.)
перапы́неную перапы́ненае перапы́неныя (неадуш.)
перапы́неных (адуш.)
Т. перапы́неным перапы́ненай
перапы́ненаю
перапы́неным перапы́ненымі
М. перапы́неным перапы́ненай перапы́неным перапы́неных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перапы́нены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перапы́нены перапы́неная перапы́ненае перапы́неныя
Р. перапы́ненага перапы́ненай
перапы́ненае
перапы́ненага перапы́неных
Д. перапы́ненаму перапы́ненай перапы́ненаму перапы́неным
В. перапы́нены (неадуш.)
перапы́ненага (адуш.)
перапы́неную перапы́ненае перапы́неныя (неадуш.)
перапы́неных (адуш.)
Т. перапы́неным перапы́ненай
перапы́ненаю
перапы́неным перапы́ненымі
М. перапы́неным перапы́ненай перапы́неным перапы́неных

Кароткая форма: перапы́нена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перапы́нены

1. пре́рванный;

2. приостано́вленный; остано́вленный, заде́ржанный;

1, 2 см. перапыні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапы́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапыніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пре́рванный перарва́ны; перапы́нены; перабі́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прегра́ждённый перагаро́джаны; засту́плены; перапы́нены; забаро́нены; см. прегради́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пресечённый

1. перарва́ны, перапы́нены;

2. спы́нены; зні́шчаны; вы́каранены; см. пресе́чь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пере́рванный

1. перарва́ны;

2. перарва́ны, перабі́ты; перапы́нены;

3. падра́ны, падзёрты, перадра́ны, перадзёрты; см. перерва́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КО́ІТУС (ад лац. coitus савакупленне),

генітальны кантакт двух індывідуумаў з мэтай прадаўжэння роду і палавога задавальнення. Мае 4 стадыі: псіхічную (палавая дамінанта, узбуджэнне), высокага палавога ўзбуджэння, нарастання вастрыні сексуальнага ўзбуджэння, спаду нерв. ўзбуджэння з рэфрактарным перыядам у мужчын (перыяд абсалютнай — поўная адсутнасць эрэкцыі — і адноснай няўзбудлівасці). Кожная наступная стадыя ўзнікае і падключаецца, калі папярэдняя дасягнула пэўнай вышыні развіцця. Вышэйшая ступень палавога акта — аргазм. К. выклікае ўзмацненне кровазвароту, змены ў сардэчна-сасудзістай, дыхальнай, эндакрыннай і інш. сістэмах мужчыны і жанчыны. Асн. крытэрыі цыкла К. — нейрагумаральная гатоўнасць, палавое ўзбуджэнне, эрэкцыя, перабудова ўсіх сістэм арганізма; значна меншае значэнне маюць частата палавых актаў, іх працягласць і інш. колькасныя паказчыкі. Адрозніваюць К. гетэрасексуальны, гомасексуальны, перапынены, пралангіраваны (адвольна зацягнуты), няпоўны (адсутнасць эякуляцыі і аргазму). Пры парушэнні ў палавым акце неабходна кансультацыя ўрача-сексапатолага.

І.​У.​Дуда.

т. 8, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абарва́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абарваць (у 1–3, 6 знач.).

2. у знач. прым. Сарваны; пазбаўлены чаго‑н. Этажэрка з кнігамі — у трэцім куце. Старыя абарваныя шпалеры месцамі заклеены газетамі. Бядуля. // Разарваны, перарваны. Ледзь прычакаўся ён [Алёшка] ранняга вячэрняга змроку. Украдкам агледзеў канцы абарваных шнуроў. Лынькоў. // Апрануты ў ірванае адзенне. Убор дзявочы абарваны, Зблытаныя косы, У вочках толькі рдзяцца слёзы, Як улетку росы. Купала. // Спынены, перапынены. А я не помню Калыханкі гэтай, Вайной абарванай, Недапетай... Скарынкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)