перапо́нчаты, -ая, -ае.

3 перапонкамі.

Перапончатыя лапы ў гусей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапо́нчаты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перапо́нчаты перапо́нчатая перапо́нчатае перапо́нчатыя
Р. перапо́нчатага перапо́нчатай
перапо́нчатае
перапо́нчатага перапо́нчатых
Д. перапо́нчатаму перапо́нчатай перапо́нчатаму перапо́нчатым
В. перапо́нчаты (неадуш.)
перапо́нчатага (адуш.)
перапо́нчатую перапо́нчатае перапо́нчатыя (неадуш.)
перапо́нчатых (адуш.)
Т. перапо́нчатым перапо́нчатай
перапо́нчатаю
перапо́нчатым перапо́нчатымі
М. перапо́нчатым перапо́нчатай перапо́нчатым перапо́нчатых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перапо́нчаты перепо́нчатый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапо́нчаты, ‑ая, ‑ае.

З перапонкамі. Перапончатыя лапы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перепо́нчатый перапо́нчаты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

błoniasty

перапончаты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

membranous

[ˈmembrənəs]

adj.

1) перапо́нчаты а́па)

2) пле́ўкавы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

webbed

[webd]

adj.

1) як павуці́на

2) перапо́нчаты

Ducks have webbed feet — Ка́чкі ма́юць перапо́нчатыя но́гі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КЛАПЫ́, паўцвердакрылыя,

атрад насякомых. Вядомы з мезазойскай эры (каля 200 млн г. назад). 50 сям., больш за 30 тыс. відаў. На Беларусі каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на сушы (паверхня і верхні слой глебы, расліны), на паверхні вады і ў вадзе (водныя расліны, дно).

Даўж. ад 0,7 мм да 12 см. Крылаў 2 пары, пярэднія неаднародныя: верх перапончаты, аснова цвёрдая, скурыстая (адсюль назва), ёсць кароткакрылыя і бяскрылыя (пасцельны клоп) формы. Ротавы апарат колюча-сысучага тыпу, складаецца з членістага хабатка, утворанага скручанай у трубку ніжняй губой і 2 парамі стылетаў (верхнія і ніжнія сківіцы). Ёсць пахучыя грудныя залозы. Развіццё з няпоўным ператварэннем (стадыя кукалкі адсутнічае). Большасць К. корміцца сокамі раслін (у асн., генератыўныя органы і насенне), некаторыя — драпежнікі, крывасмокі, паразіты інш. жывёл. Могуць пераносіць узбуджальнікаў вірусных хвароб.

т. 8, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пузы́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Напоўнены паветрам празрысты шарык у вадкасці, вадкай масе.

П. у шкле (ужо застылы). Пузыры ў цесце.

2. Балючае ўздуцце скуры; пухір.

П. ад апёку.

3. Перапончаты полы орган у целе чалавека, жывёлы, які змяшчае ў сабе якую-н. вадкасць.

Мачавы п.

Жоўцевы п.

4. Гумавы мяшок, напоўнены паветрам або вадой, які ўжыв. для розных мэт (разм.).

Вучыцца плаваць з пузырамі.

|| памянш. пузыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 і 2 знач.); прым. пузырко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

|| прым. пузы́рны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)