перано́счык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто пераносіць, перадае, распаўсюджвае што-н.

Камар — п. малярыі.

П. чутак.

|| ж. перано́счыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перано́счык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перано́счык перано́счыкі
Р. перано́счыка перано́счыкаў
Д. перано́счыку перано́счыкам
В. перано́счыка перано́счыкаў
Т. перано́счыкам перано́счыкамі
М. перано́счыку перано́счыках

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перано́счык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перано́счык перано́счыкі
Р. перано́счыка перано́счыкаў
Д. перано́счыку перано́счыкам
В. перано́счыка перано́счыкаў
Т. перано́счыкам перано́счыкамі
М. перано́счыку перано́счыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перано́счык м., в разн. знач. перено́счик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перано́счык, ‑а, м.

1. Той, хто пераносіць што‑н.

2. Перадатчык якой‑н. хваробы, інфекцыі. Пераносчык заразы. // перан. Распаўсюджвальнік якіх‑н. ідэй, поглядаў і пад. І адначасова [Лотр] з болем адчуваў, што сам ён — толькі пераносчык чужых думак, што ён ніколі не здолее да канца развіваць іх і рабіць з іх такія далёкія, канчатковыя высновы, што ён — твар царквы, але ніяк не сэрца, не розум, не зброя яе. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перано́счык м.

1. Träger m -s, -;

2. мед. Überträ́ger m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перено́счик перано́счык, -ка м.;

кома́р — перено́счик маляри́и кама́р — перано́счык маляры́і;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перано́счыца, ‑ы, ж.

Жан. да пераносчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апыля́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Пераносчык пылку кветак з тычынак на песцік (насякомыя, птушкі, вецер, вада).

2. Тое, што і апыльвальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

transmitter [trænzˈmɪtə] n.

1. перада́тчык; трансляцы́йная ста́нцыя

2. fml перано́счык (хваробы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)