перамясці́цца, -мяшчу́ся, -ме́сцішся, -ме́сціцца; зак.

Перасуну́ўшыся, заняць другое месца, размясціцца ў іншым месцы.

Полк перамясціўся ў другі горад.

|| незак. перамяшча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамясці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перамяшчу́ся пераме́сцімся
2-я ас. пераме́сцішся пераме́сціцеся
3-я ас. пераме́сціцца пераме́сцяцца
Прошлы час
м. перамясці́ўся перамясці́ліся
ж. перамясці́лася
н. перамясці́лася
Загадны лад
2-я ас. перамясці́ся перамясці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час перамясці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перамясці́цца сов. перемести́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамясці́цца, ‑мяшчуся, ‑месцішся, ‑месціцца; зак.

Заняць другое месца, размясціцца ў іншым месцы. Перамясціцца на другі канец лаўкі. □ Шэя трошкі падбег, .. потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў перш на аглабіне, потым перамясціўся ў перадок. Гартны. Разам з дэлегатамі ў залу для пасяджэнняў перамясцілася шматлікая армія фотакарэспандэнтаў, работнікаў кіно і тэлебачання. Філімонаў. // Змяніць месца свайго знаходжання, перайсці, перабрацца куды‑н. Полк перамясціўся ў другі горад. □ Здавалася, што ўсё жывое перамясцілася туды, на балота. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамясці́цца die Stlle [den Platz] wchseln; sich verlgern (пра цэнтр і г. д.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перемести́ться перамясці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамяшча́цца гл. перамясціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праматну́ць

‘бегучы, перамясціцца; пераадолець пэўную адлегласць (кіламетр)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праматну́ праматнё́м
2-я ас. праматне́ш праматняце́
3-я ас. праматне́ праматну́ць
Прошлы час
м. праматну́ў праматну́лі
ж. праматну́ла
н. праматну́ла
Загадны лад
2-я ас. праматні́ праматні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час праматну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перасу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

Пасунуўшыся, перамясціцца.

П. на другі канец лаўкі.

|| незак. перасо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавандрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак.

Вандруючы, перабрацца, перамясціцца куды-н.

П. на новую пашу.

|| незак. перавандро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)