пераме́шванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. пераме́шванне
Р. пераме́швання
Д. пераме́шванню
В. пераме́шванне
Т. пераме́шваннем
М. пераме́шванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пераме́шванне I ср. переме́шивание; см. пераме́шваць I

пераме́шванне II ср. переме́шивание; см. пераме́шваць II 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераме́шванне ​1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамешваць ​1 — перамясіць.

пераме́шванне ​2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамешваць ​2 — перамяшаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́шванне Vermíschung f -, Dúrchmischung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

mieszanie

н. перамешванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

переме́шивание​I пераме́шванне, -ння ср.; см. переме́шивать​I.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перета́птывание

1. тапта́нне, -ння ср.;

2. пераме́шванне, -ння ср.; см. перета́птывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АТМАСФЕ́РНАЯ ТУРБУЛЕ́НТНАСЦЬ,

асаблівасць рухаў паветраных патокаў, што маюць неўпарадкаваны характар на фоне агульнай цыркуляцыі атмасферы; адна з асн. уласцівасцяў атмасферы. Прычыны атмасфернай турбулентнасці — узнікненне паветраных віхраў рознага памеру. У выніку адбываецца хуткае перамешванне паветра, асабліва вертыкальнае, абмен цяплом, вільгаццю, аэразольнымі часцінкамі паміж асобнымі яго слаямі. Ад атмасфернай турбулентнасці залежыць сутачны ход ветру, формы воблакаў, асаблівасці ападкаў.

т. 2, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАФУНДА́ЛЬ (ад лац. profundus глыбокі),

глыбокая частка возера, куды не пранікаюць хвалевыя рухі і ветравое перамешванне. Ложа П. звычайна ўкрыта ілам, донная расліннасць адсутнічае; багата развіта флора бактэрый і грыбкоў, у выніку чаго ў ілах назапашваюцца газы (метан, вадарод, серавадарод) і адбываецца ўтварэнне азёрнай жал. руды. У вадаёмах Беларусі П. пачынаецца з глыб. 5—8 м, часам 10 м.

т. 13, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

переме́шивание​II

1. пераме́шванне, -ння ср.;

2. пераблы́тванне, -ння ср.; см. переме́шивать​II.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)