перакры́ты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перакры́ты перакры́тая перакры́тае перакры́тыя
Р. перакры́тага перакры́тай
перакры́тае
перакры́тага перакры́тых
Д. перакры́таму перакры́тай перакры́таму перакры́тым
В. перакры́ты (неадуш.)
перакры́тага (адуш.)
перакры́тую перакры́тае перакры́тыя (неадуш.)
перакры́тых (адуш.)
Т. перакры́тым перакры́тай
перакры́таю
перакры́тым перакры́тымі
М. перакры́тым перакры́тай перакры́тым перакры́тых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перакры́ты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перакры́ты перакры́тая перакры́тае перакры́тыя
Р. перакры́тага перакры́тай
перакры́тае
перакры́тага перакры́тых
Д. перакры́таму перакры́тай перакры́таму перакры́тым
В. перакры́ты (неадуш.)
перакры́тага (адуш.)
перакры́тую перакры́тае перакры́тыя (неадуш.)
перакры́тых (адуш.)
Т. перакры́тым перакры́тай
перакры́таю
перакры́тым перакры́тымі
М. перакры́тым перакры́тай перакры́тым перакры́тых

Кароткая форма: перакры́та.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перакры́ты в разн. знач. перекры́тый; см. перакры́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакры́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перекры́тый перакры́ты, мног. паперакрыва́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчыні́ць, -чыню́, -чы́ніш, -чы́ніць; -чы́нены; зак., што.

Адводзячы, знімаючы або адстаўляючы ўбок тое, чым перакрыты ўваход ці выхад у якое-н. памяшканне (пасудзіну і пад.), зрабіць даступнай унутраную ці знешнюю прастору.

А. акно.

А. кубел.

|| незак. адчыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перестла́нный

1. перасла́ны;

2. перамо́шчаны, перасла́ны; перакры́ты; перакла́дзены; перабрукава́ны; см. перестла́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апсі́да

(гр. apsis, -idos = дуга, скляпенне)

паўкруглы або шматвугольны выступ у сцяне хрысціянскіх царкоўных будынкаў, які перакрыты паўкупалам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДАЯХАТЫ́Н,

помнік архітэктуры 12 ст. ў Туркменістане; караван-сарай. За 170 км на ПнУ ад г. Чарджоў, на шляху г. Мерв—Харэзм. Квадратны ў плане аб’ём з унутр. 4-тэрасным дваром і галерэяй па перыметры перакрыты разнастайнымі варыянтамі скляпенняў у інтэр’ерах. Сцены змураваны з сырцу і абліцаваны абпаленай цэглай. Гал. і дваровы фасады ўпрыгожаны геам. і эпіграфічным арнаментам.

т. 6, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПСІ́ДА, абсіда

[ад грэч. hapsis (hapsidos) скляпенне],

канструкцыйна самастойная частка культавага збудавання; выступ будынка (прамавугольны, шматвугольны, паўкруглы ў плане), які перакрыты паўкупалам ці самкнутым скляпеннем. Упершыню з’явілася ў стараж.-рымскіх базіліках, адкуль перайшла ў хрысціянскія храмы. У апсідзе размяшчаюцца алтар, клір, месца для вышэйшых духоўных і свецкіх асоб, культавыя рэліквіі і г.д. У каталіцкіх храмах дапаўнялася прэсбітэрыем.

Апсіда Троіцкага касцёла ў г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобл.

т. 1, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)