Перакрыжаванае апыленне 8/382, гл. Апыленне

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАКРЫЖАВА́НАЕ АПЫЛЕ́ННЕ, алагамія,

апыленне кветак пылком інш. раслін таго ж віду. Уласціва голанасенным і большасці пакрытанасенных. Спалучаецца з самаапыленнем, якое бывае асн. або рэзервовым. Строга перакрыжавана-апыляльных раслін мала (напр., жыта). Адбываецца з дапамогай насякомых, ветру, часам пры ўдзеле вады, птушак, жывёл. Садзейнічае спадчыннай зменлівасці, якая забяспечвае прыстасаванасць папуляцый і відаў да змен навакольнага асяроддзя. Гл. таксама Апыленне.

Р.​Г.​Заяц.

т. 12, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перакрыжава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перакрыжава́ны перакрыжава́ная перакрыжава́нае перакрыжава́ныя
Р. перакрыжава́нага перакрыжава́най
перакрыжава́нае
перакрыжава́нага перакрыжава́ных
Д. перакрыжава́наму перакрыжава́най перакрыжава́наму перакрыжава́ным
В. перакрыжава́ны (неадуш.)
перакрыжава́нага (адуш.)
перакрыжава́ную перакрыжава́нае перакрыжава́ныя (неадуш.)
перакрыжава́ных (адуш.)
Т. перакрыжава́ным перакрыжава́най
перакрыжава́наю
перакрыжава́ным перакрыжава́нымі
М. перакрыжава́ным перакрыжава́най перакрыжава́ным перакрыжава́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перакрыжава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перакрыжава́ны перакрыжава́ная перакрыжава́нае перакрыжава́ныя
Р. перакрыжава́нага перакрыжава́най
перакрыжава́нае
перакрыжава́нага перакрыжава́ных
Д. перакрыжава́наму перакрыжава́най перакрыжава́наму перакрыжава́ным
В. перакрыжава́ны (неадуш.)
перакрыжава́нага (адуш.)
перакрыжава́ную перакрыжава́нае перакрыжава́ныя (неадуш.)
перакрыжава́ных (адуш.)
Т. перакрыжава́ным перакрыжава́най
перакрыжава́наю
перакрыжава́ным перакрыжава́нымі
М. перакрыжава́ным перакрыжава́най перакрыжава́ным перакрыжава́ных

Кароткая форма: перакрыжава́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дыягана́льна-перакрыжава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дыягана́льна-перакрыжава́ны дыягана́льна-перакрыжава́ная дыягана́льна-перакрыжава́нае дыягана́льна-перакрыжава́ныя
Р. дыягана́льна-перакрыжава́нага дыягана́льна-перакрыжава́най
дыягана́льна-перакрыжава́нае
дыягана́льна-перакрыжава́нага дыягана́льна-перакрыжава́ных
Д. дыягана́льна-перакрыжава́наму дыягана́льна-перакрыжава́най дыягана́льна-перакрыжава́наму дыягана́льна-перакрыжава́ным
В. дыягана́льна-перакрыжава́ны (неадуш.)
дыягана́льна-перакрыжава́нага (адуш.)
дыягана́льна-перакрыжава́ную дыягана́льна-перакрыжава́нае дыягана́льна-перакрыжава́ныя (неадуш.)
дыягана́льна-перакрыжава́ных (адуш.)
Т. дыягана́льна-перакрыжава́ным дыягана́льна-перакрыжава́най
дыягана́льна-перакрыжава́наю
дыягана́льна-перакрыжава́ным дыягана́льна-перакрыжава́нымі
М. дыягана́льна-перакрыжава́ным дыягана́льна-перакрыжава́най дыягана́льна-перакрыжава́ным дыягана́льна-перакрыжава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перакрыжава́ны, -ая, -ае.

1. Які перасякаецца крыж-накрыж.

Перакрыжаваная рыфма (праз радок).

2. перан. Які сыходзіцца з розных бакоў у адно месца.

П. агонь. П. допыт (некалькімі асобамі адразу). Перакрыжаванае апыленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АЛАГА́МІЯ,

гл. Перакрыжаванае апыленне.

т. 1, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апыле́нне ср., бот. опыле́ние;

перакрыжава́нае а.бот. перекрёстное опыле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АПЫЛЕ́ННЕ,

перанос пылку на рыльца песціка (у пакрытанасенных) або на семязавязь (у голанасенных) раслін. Папярэднічае апладненню. Адрозніваюць 2 біял. тыпы апылення: самаапыленне (перанос пылку ў межах адной кветкі — аўтагамія або з інш. кветак той жа расліны — гейтанагамія) і перакрыжаванае (перанос пылку з кветак інш. раслін). Самаапыленне менш пашырана, трапляецца ў некаторых дзікарослых (напр., дзьмухавец, ястрабок) і культурных (ячмень, пшаніца, гарох, фасоля) раслін; у некаторых відаў адбываецца ў нераскрытых кветках (клейстагамія). Перакрыжаванае апыленне больш прагрэсіўнае (аб’ядноўваюцца розныя геномы, у выніку ўтвараецца гетэразіготнае, больш жыццяздольнае патомства). Пылок можа пераносіцца ветрам (анемафілія), вадой (гідрафілія), насякомымі (энтамафілія), птушкамі (арнітафілія) і інш. У селекцыі і раслінаводстве шырока выкарыстоўваюць штучнае апыленне.

т. 1, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗААФІ́ЛІЯ (ад заа... + ...філія),

1) перакрыжаванае апыленне раслін з дапамогай жывёл, звычайна насякомых, што жывяцца кветкавым пылком, нектарам, сакаўнымі тканкамі кветкі і інш., іншы раз (пераважна ў тропіках) — птушкамі (калібры) і млекакормячымі.

2) Адна з форм палавой ненармальнасці ў чалавека, пры якой ён атрымлівае задавальненне ад сексуальнага кантакту з жывёлай.

т. 6, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)