1. Павярнуцца кругом, процілеглым бокам або канцом. На сярэдзіне рэчкі кругляк перакруціўся, [плывец] бухнуўся галавой у ваду, а ногі са шкарпэткамі задраліся ўгору!Колас.Юрка скінуў шапку і, папляваўшы на рукі, так пацягнуў пілу, што аж палена перакруцілася.Курто.Жанчына ўздрыганулася і, як вяртлявы звярок, у момант перакруцілася тварам да чалавека — у профіль да акна.Чорны.— Во! Гэта дарэчы! — перакруціўся на адной назе Віктар.Маўр.
2.(1і2ас.неўжыв.). Сапсавацца ад частага або празмернага закручвання. Кран перакруціўся.// Распасціся напалам, на часткі ад кручэння. Алюмініевы дрот лёгка перакруціўся.
3.перан.Разм. Рэзка перамяніцца, перайначыцца. Віхляй уголас пераказваў Вінцусю Шавелю нечаканае яму рашэнне акругвыканкома. А той пазіраў на сакратара з лёгкім недаверам і не ведаў, як яно так раптам усё перакруцілася...Гартны.
4. Заблытацца, зблытацца. Перакруціліся ніткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакруці́цца
1. (павярнуццакругам) sich (úm)wénden, sich úmdrehen, sich úmkehren;
2. (сапсавацца) überdréhen vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
перекрути́тьсяперакруці́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
изврати́тьсяперакруці́цца; сказі́цца; скрыві́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перакру́чвацца, ‑аецца; незак.
1.Незак.даперакруціцца.
2.Зал.да перакручваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раскруціўшыся, аддзяліцца; адшрубавацца.
Вяроўка адкруцілася.
Адкруцілася гайка.
2. Павярнуўшыся, адкрыцца.
Кран адкруціўся.
3. Зламацца, адарвацца ад пакручвання ў розныя бакі; перакруціцца.
Спелая макаўка лёгка адкруцілася.
4. Скончыць круціцца, адкружыцца.
Адкруціліся пары ў вальсе.
5. Ухіліцца, хітра вызваліцца ад чаго-н. з дапамогай выдумак (разм.).
А. ад паездкі.
|| незак.адкру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
искази́ться
1. сказі́цца, перакруці́цца;
2. перакрыві́цца;
лицо́ его́ искази́лось от гне́ва твар яго́ перакрыві́ўся ад гне́ву.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)