перае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.

1. што і цераз што. Праехаць цераз што-н., на другі бок чаго-н.

П. гасцінец.

2. каго-што. Праехаўшы па кім-, чым-н., раздушыць, пакалечыць.

Машына пераехала чалавека.

3. Перасяліцца, перабрацца.

П. у новы дом.

|| незак. пераязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перае́зд, -у, М -дзе, м. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. перае́зны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перае́хаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перае́ду перае́дзем
2-я ас. перае́дзеш перае́дзеце
3-я ас. перае́дзе перае́дуць
Прошлы час
м. перае́хаў перае́халі
ж. перае́хала
н. перае́хала
Загадны лад
2-я ас. перае́дзь перае́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час перае́хаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перае́хаць сов., в разн. знач. перее́хать;

п. ву́ліцу — перее́хатъ у́лицу;

п. на другу́ю кватэ́ру — перее́хать на другу́ю кварти́ру

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перае́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.

1. што і цераз што. Праехаць цераз што‑н., на другі бок чаго‑н. Пераехаць цераз мост. Пераехаць гасцінец. □ Пераехалі [сябры] сухі луг і спыніліся начаваць. Якімовіч.

2. каго. Наехаўшы, задушыць, пакалечыць калёсамі, гусеніцамі. — Сцеражыся, дзядзечка, а то пераеду! Васілевіч. Другое дзіця, таксама хлопчыка, пераехаў цягнік. Навуменка.

3. Перамяніць месцапрабыванне; перасяліцца, перабрацца. Рагуля паведаміў Філістовічу, што ён можа пераехаць у Лувен і там скончыць універсітэт. Паслядовіч. Новая кватэра, куды пераехалі Віталік і Раман, знаходзілася ў доме з шыльдай «Дзіцячы свет». Даніленка. [Мікола:] Я мяркую, што Настасся Рыгораўна павінна ў наш калгас пераехаць. Крапіва.

4. Разм. Праехаць — пра ўсіх, многіх. Пакуль Наталька спраўлялася ў сталоўцы, па вуліцы перайшло і пераехала шмат народу. Колас.

5. каго-што. Заехаць далей, чым патрэбна, мінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перае́хаць

1. (цераз што-н.) überfahren* vi (s), über etw. (A) fhren*;

2. (перасяліцца) mziehen* vi (s), übersedeln vi (s);

3. разм. (раздавіць) überfhren* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пераязджа́ць гл. пераехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перее́хать сов., в разн. знач. перае́хаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераязджа́ць несов., в разн. знач. переезжа́ть; см. перае́хаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перепра́виться (через что) перапра́віцца; (переехать) перае́хаць; (перейти) перайсці́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перава́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., каго (што).

Заахвоціўшы чым-н., угаварыць перайсці, пераехаць куды-н., пераманіць.

П. добрага работніка.

|| незак. перава́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)