перавяза́ць, -яжу́, -я́жаш, -я́жа; -яжы́; -я́заны; зак.
1. каго-што. Налажыць павязку на каго-, што-н.
П. раненага.
П. рану.
2. каго-што. Абвязаць з усіх бакоў крыж-накрыж.
П. пасылку шпагатам.
3. што. Развязаўшы, завязаць іначай.
П. хустку.
4. каго-што. Звязаць, павязаць усё, многае або усіх, многіх.
П. усе рэчы.
5. каго. Навязаць на новым месцы.
П. цяля.
|| незак. перавя́зваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перавя́зка, -і, ДМ -зцы (да 1—3 і 5 знач.) і перавя́званне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перавяза́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
перавяжу́ |
перавя́жам |
| 2-я ас. |
перавя́жаш |
перавя́жаце |
| 3-я ас. |
перавя́жа |
перавя́жуць |
| Прошлы час |
| м. |
перавяза́ў |
перавяза́лі |
| ж. |
перавяза́ла |
| н. |
перавяза́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
перавяжы́ |
перавяжы́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
перавяза́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
перавяза́ць сов., в разн. знач. перевяза́ть; (вокруг, со всех сторон — ещё) обвяза́ть;
п. ра́ну — перевяза́ть ра́ну;
п. хво́рага — перевяза́ть больно́го;
п. стос папе́р — перевяза́ть ки́пу бума́г;
п. ко́фту — перевяза́ть ко́фту;
п. цяля́ — перевяза́ть телёнка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перавяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак., каго-што.
1. Абвязаць кругом, з усіх бакоў, крыж-накрыж. Перавязаць пасылку шпагатам. □ [Цярэшка] зняў папружку і, каб спыніць кроў, перавязаў Нініну нагу вышэй раны. Шчарбатаў.
2. Налажыць павязку на рану, хворае месца. На скорую руку мяне распранулі, перавязалі рану. Адамчык. Вера не разгубілася, сарвала з галавы касынку, пашматала яе і перавязала акрываўленую руку. Дуброўскі. // Разм. Налажыць каму‑н. павязку. Брыгадны доктар Кірыла Антонавіч, які з’явіўся па выкліку з лагера, агледзеў і перавязаў раненых. Ляўданскі.
3. Звязаць, павязаць усё, многае або ўсіх, многіх. Перавязаць усе рэчы. □ «Куркулёў» можна было перавязаць, як сонных куранят. А пакуль дабярэшся назад ды вернешся сюды з чырвонаармейцамі, ачухаюцца і паспрабуюць агрызацца. Грахоўскі.
4. Развязаўшы, завязаць зноў або завязаць, звязаць іначай. Старая на хвіліну змоўкла, перавязала хустку на галаве, сышла з воза, паправіла збрую на кані. Бядуля. [Васіль] перацёр закарэлыя анучы, перавязаў парваныя аборы на лапцях. Мележ. — Не разлічыў! Снапы можна было рабіць значна танчэйшыя. — Давай перавяжам, — прапанавала Таня. Шашкоў.
5. Прывязаць, навязаць на новым месцы. [Верка:] — Ідзі [карову] здаі... На новае месца перавяжы... Абабіла пад нагамі ўсё за ноч... Гразь адна чорная... Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавязаць, забінтаваць
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
паперавя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.
Перавязаць усіх, многіх ці ўсё, многае.
П. пакункі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
або́рка¹, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
Невялікая, тонкая вяровачка; шпагаціна.
Перавязаць пакунак аборкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перевяза́ть сов., в разн. знач. перавяза́ць, мног. паперавя́зваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перавя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перавязаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавя́заны в разн. знач. перевя́занный; обвя́занный; см. перавяза́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)