перавучы́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
перавучу́ся |
пераву́чымся |
| 2-я ас. |
пераву́чышся |
пераву́чыцеся |
| 3-я ас. |
пераву́чыцца |
пераву́чацца |
| Прошлы час |
| м. |
перавучы́ўся |
перавучы́ліся |
| ж. |
перавучы́лася |
| н. |
перавучы́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
перавучы́ся |
перавучы́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
перавучы́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
перавучы́цца сов.
1. переучи́ться, переобучи́ться;
2. разг. (причинить себе вред долгим учением) переучи́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перавучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.
1. Навучыцца чаму‑н. іншаму, авалодаць другой прафесіяй, іншымі метадамі, правіламі і пад. Перавучыцца з трактарыста па камбайнера.
2. Разм. Прычыніць сабе шкоду празмернага вучобай. [Марыська:] — Нешта нядобрае з Касяй. Ці не перавучылася яна? Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавучы́ць, -вучу́, -ву́чыш, -ву́чыць; -ву́чаны; зак.
1. каго (што). Навучыць, падрыхтаваць усіх, многіх.
Ён перавучыў сотні дзяцей.
2. каго (што). Навучыць нанава.
Навучыць лягчэй, чым п.
3. што. Вывучыць, завучыць нанава.
П. урок.
4. каго-што. Праявіць празмернасць у завучванні ці навучанні каго-н.
|| незак. пераву́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. перавучы́цца, -вучу́ся, -ву́чышся, -ву́чыцца (да 2 і 4 знач.); незак. пераву́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
переучи́ться перавучы́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пераву́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перавучыцца.
2. Зал. да перавучваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пераця́міць ’перавучыцца’ (Шпіл.). Да пера- і цяміць ’кеміць’ (гл.), хаця семантыка аформілася пры ад’ідэацыі лексемы цёмны ’невучоны, няграматны’, г. зн. ’перамяніцца з няграматнага ў навучанага, кемлівага’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)