Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
квас, ‑у, м.
1. Кіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба, сухароў або жытняй мукі з соладам. Хлебны квас. □ [Сынклета Лукінічна] прынесла поўны гладыш пахучага пеністага квасу.Шамякін.Прыемна пахне хлебны квас Ад рошчыны ў дзяжы.Хведаровіч.// Шыпучы напітак з вады і ягад, фруктаў або мёду.
2.Абл. Кіслая страва з буракамі, грыбамі і інш., гатаваная на гэтым напітку. [Пніцкі] прысеў да нізенькага стала, пасёрбаў з гаршка ўчарашняга квасу з грыбамі.Чорны.
•••
Перабівацца з хлеба на квасгл.перабівацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
квас, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.
Кіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба з соладам, а таксама з фруктаў, ягад.
К. з каліны.
◊
Перабівацца з хлеба на квас — жыць бедна, галадаючы.
|| памянш.квасо́к, -ску́, м.
|| прым.ква́сны, -ая, -ае.
◊
Квасны патрыятызм (уст., неадабр.) — няправільнае, агульнае ўсхваленне ўсяго свайго, нават адсталых форм жыцця і побыту, і ганьбаванне ўсяго чужога.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)