перабра́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перабяру́ перабяро́м
2-я ас. перабярэ́ш перабераце́
3-я ас. перабярэ́ перабяру́ць
Прошлы час
м. перабра́ў перабра́лі
ж. перабра́ла
н. перабра́ла
Загадны лад
2-я ас. перабяры́ перабяры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перабра́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перабра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бяры́; -бра́ны; зак.

1. каго-што. Разбіраючы, сартуючы, перагледзець (многае).

П. кнігі.

П. бульбу.

П. у размове ўсіх знаёмых (перан.).

2. што. Разабраўшы, скласці, набраць нанава (спец.).

П. сцены.

П. тэкст.

3. што. Паслядоўна дакрануцца да чаго-н.

П. гузікі на кофце пальцамі.

4. што і чаго. Узяць больш, чым трэба, занадта многа.

П. фонд зарплаты.

5. Зрабіць звыш меры, перадаць, перастарацца (разм.).

П. меру (зрабіць лішняе). У нядзелю ў гасцях перабраў (выпіў лішняе).

|| незак. перабіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перабіра́нне, -я, н., перабо́р, -у, м. і перабо́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабра́ць сов.

1. в разн. знач. перебра́ть;

п. бу́льбу — перебра́ть карто́фель;

п. усі́х знаёмых у размо́ве — перебра́ть всех знако́мых в разгово́ре;

п. стру́ны — перебра́ть стру́ны;

п. гра́нкутип. перебра́ть гра́нку;

п. тава́раў звыш но́рмы — перебра́ть това́ров сверх но́рмы;

2. перен. (проявить неумеренность в чём-л.) перебра́ть, перехвати́ть;

п. ме́ру — хвати́ть ли́шнего; хвати́ть че́рез край

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; зак.

1. што. Агледзець, выпрабаваць, ацаніць многія прадметы, з’явы. Вера падышла да кніжнай паліцы. Перабрала некалькі кніг, як бы гэтым вывучаючы мае густы. Скрыган. [Крыловіч] перабраў усе інструменты, лёгка і ўмела выконваючы на іх розныя мелодыі. Рамановіч. Мы перабралі самыя розныя варыянты, але ні адзін не падыходзіў. С. Александровіч.

2. што. Адсартаваць, аддзяліць ад агульнай масы недабраякаснае, іншароднае. Перабраць бульбу. □ [Салёнаў:] — Няхай дзеці ядуць на здароўе. Загадайце толькі, каб перабралі яблыкі ды саломкай пераклалі — да вясны хопіць... Даніленка. // Разабраць па дэталях і, замяніўшы непрыгодныя, сабраць нанава; перасыпаць. Трэба было нешта рабіць з хатай. Бацька казаў, што добра было б падвесці падваліны, перабраць сцены — замяніць некаторыя бярв[ёны] здаровымі. Мележ. Пятрок Дэраш, які ў чаканні сяўбы за апошнія тры дні перабраў, перамацаў, перамыў і .. змазаў кожную дэтальку свайго дызеля, сам вызваўся паехаць з Кухтам. Хадановіч.

3. што, чаго і без дап. Узяць больш, чым трэба, занадта многа. Перабраць тавараў. Перабраць фонд зарплаты. □ — Дык у вас жа няма грошай, — сказаў .. [Собіч]. — Вы нават перабралі ў нас [бухгалтэрыі]. Можа сёння пералічылі, дык давайце ваша плацёжнае даручэнне. Скрыган. // без дап. Разм. Зрабіць што‑н. звыш меры; перадаць, перастарацца. — Вельмі перабярэш ты на рабоце, — думаў Васіль. «ЛіМ». Сам гаспадар здорава перабраў і, не распранаючыся, зваліўся ў ложак. Сіняўскі. [Бялькевіч:] — Ну, гэта... Ну, што выпіў. Перабраў, бясспрэчна, крыху. Савіцкі.

4. што. Зрабіць у друкарні новы набор таго, што было набрана. Перабраць абзац.

5. чым. Зрабіць некалькі аднолькавых рухаў рукамі, нагамі. Лётае на ўзлеску матылёк. Вось ён сеў на бліскуча-зялёны ліст. Павёў крылцамі, перабраў ножкамі. Аляхновіч. // Даткнуцца, дакрануцца да частак чаго‑н., перахопліваючы іх адну за адной пальцамі. Цяпер.. [Вера] не ведала, што сказаць.. Яна разгублена паправіла дрэнна прычасаныя валасы, перабрала ўсе гузікі на сваёй кофце зверху ўніз. Дуброўскі. [Бычыха] перамацала, перабрала пальцамі ўсе ражкі і закуткі [сумкі]. Кулакоўскі.

6. каго. Перасяліць, перавесці ў іншае памяшканне. У наступным тыдні Зусь перабраў рабочых у новую майстэрню. Мурашка. Не чакалі доўга — як і гаварылі, перабралі старую маці ў Новалукомль. Мыслівец.

•••

Перабраць меру — зрабіць лішняе; хапіць цераз край.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабра́ць

1. (адсартаваць) uslesen* vt, sorteren vt;

2. (перагледзець) drchsehen* vt;

3. (узяць больш, чым трэба) zu viel nhmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перабіра́ць² гл. перабраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабо́рка гл. перабраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабо́р, -у, м.

1. гл. перабраць.

2. Частае чаргаванне якіх-н. гукаў; перазвон.

Баяны і гармонікі заігралі ў п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагарта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Гартаючы, перабраць лісты, старонкі чаго-н.

П. часопіс.

|| незак. пераго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перебра́ть сов.

1. в разн. знач. перабра́ць;

перебра́ть я́годы перабра́ць я́гады;

перебра́ть в па́мяти да́ты перабра́ць у па́мяці да́ты;

перебра́ть стру́ны перабра́ць стру́ны;

перебра́ть абза́ц типогр. перабра́ць абза́ц;

перебра́ть пять очко́в в игре́ перабра́ць пяць ачко́ў у гульні́;

перебра́ть мно́го де́нег перабра́ць шмат гро́шай;

2. (с целью ремонта) перабра́ць; (полы, печь) перакла́сці, пералажы́ць, мног. пераклада́ць, паперакла́дваць; (строение) разг. перасы́паць, мног. паперасыпа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)