пеліка́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая вадаплаўная птушка з доўгай дзюбай і вялікім мяшком пад ёю.

|| прым. пеліка́навы, -ая, -ае і пеліка́наў, -нава, -навы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пеліка́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пеліка́н пеліка́ны
Р. пеліка́на пеліка́наў
Д. пеліка́ну пеліка́нам
В. пеліка́на пеліка́наў
Т. пеліка́нам пеліка́намі
М. пеліка́не пеліка́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пеліка́н м., зоол. пелика́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пеліка́н, ‑а, м.

Вялікая вадаплаўная птушка з доўгай дзюбай і вялікім мяшком пад ёю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЕЛІКА́Н (Венцаслаў Венцаслававіч) (11.9.1790, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 21.6.1873),

расійскі і бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р медыцыны (1816). Скончыў Пецярб. медыка-хірург. акадэмію (1813). З 1817 праф., з 1826 рэктар Віленскага ун-та. У 1831—37 інспектар Мін-ва ўнутр. спраў у Пецярбургу. У 1851—64 прэзідэнт Пецярб. медыка-хірург. акадэміі, у 1865—70 старшыня дзярж. мед. савета. Навук. працы па лячэнні анеўрызмаў.

т. 12, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пеліка́н

(лац. pelecanus, ад гр. pelekanos)

вялікая вадаплаўная птушка атрада весланогіх з доўгай дзюбай і вялікім мяшком пад ёю; шырока распаўсюджана ў краінах з гарачым і цёплым кліматам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пелікан ’весланогая птушка, Pelicanus opocrotalus’ (БелСЭ, 8), ст.-бел. пеликанъ (пач. XVII ст.) са ст.-польск. pelican ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 144), якое праз лац. pelicānus са ст.-грэч. πελεκάν ад πέλεκυ ’сякера, малаток’, πελεκάω ’сяку, чашу’ (Фасмер, 3, 230).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кучаравы пелікан 8/624—625 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пелікан Я. В. 10/207, 540

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пелікан В. В. 3/89; 8/371

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)