пельме́ні, -яў, адз.е́нь, -я, м.

Кулінарны выраб — род маленькіх піражкоў з прэснага цеста, начыненых мясным або рыбным фаршам і адвараных у кіпетні.

Сібірскія п.

|| прым. пельме́нны, -ая, -ае.

П. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пельме́ні, -няў (ед. пельме́нь м.) кул. пельме́ни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пельме́ні, ‑яў; адз. пельмень, ‑я, м.

Кулінарны выраб у выглядзе маленькіх піражкоў з прэснага цеста, начыненых мясным або рыбным фаршам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пельме́ні мн. кул. Pelmni pl (mit Fleisch gefüllte kleine Mehlklöße)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пельме́ні ’маленькія піражкі з цеста, начыненыя мясным або рыбным фаршам’ (ТСБМ). З рус. пельме́ні, якое з комі pelʼńań < комі, удм. pel ’вуха’, ńań ’хлеб’ — назва паводле формы, падобнай да вуха, гл. Папоў, Из истории, 28; Фасмер, 3, 230.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пельме́нь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пельме́нь пельме́ні
Р. пельме́ня пельме́няў
Д. пельме́ню пельме́ням
В. пельме́нь пельме́ні
Т. пельме́нем пельме́нямі
М. пельме́ні пельме́нях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пельме́нная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Сталовая, у якой пельмені з’яўляюцца абавязковай стравай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пельме́ни мн., кул. пельме́ні, -няў, ед. пельме́нь, -ня м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kołduny

мн. пельмені, калдуны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пельме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пельменяў.

2. у знач. наз. пельме́нная, ‑ай, ж. Сталовая, у якой пельмені з’яўляюцца абавязковай стравай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)