пелагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пелагі́чны пелагі́чная пелагі́чнае пелагі́чныя
Р. пелагі́чнага пелагі́чнай
пелагі́чнае
пелагі́чнага пелагі́чных
Д. пелагі́чнаму пелагі́чнай пелагі́чнаму пелагі́чным
В. пелагі́чны (неадуш.)
пелагі́чнага (адуш.)
пелагі́чную пелагі́чнае пелагі́чныя (неадуш.)
пелагі́чных (адуш.)
Т. пелагі́чным пелагі́чнай
пелагі́чнаю
пелагі́чным пелагі́чнымі
М. пелагі́чным пелагі́чнай пелагі́чным пелагі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пелагі́чны пелаги́ческий;

~ныя — адкла́ды геол. пелаги́ческие отложе́ния;

~ныя аргані́змыбот., зоол. пелаги́ческие органи́змы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пелагі́чны

(ад гр. pelagos = мора)

марскі, утвораны пад уздзеяннем мора;

п-ыя адклады — адклады, утвораныя ў морах і акіянах далёка ад берагоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пелаги́ческий пелагі́чны;

пелаги́ческие отложе́ния геол. пелагі́чныя адкла́ды;

пелаги́ческие органи́змы пелагі́чныя аргані́змы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МНОГАШЧАЦІ́НКАВЫЯ ЧЭ́РВІ, паліхеты (Polychaeta),

клас кольчатых чарвей. Вядомы з кембрыю (каля 570 млн. г. назад). Продкі малашчацінкавых чарвей. 25 атр., каля 80 сям., больш за 7 тыс. відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, некаторыя — у прэсных водах, на сушы — у подсціле трапічных лясоў. Большасць М.ч. — жыхары дна, трапляюцца да глыб. 10 км, поўзаюць па грунце або закопваюцца ў мул; многія жывуць у збудаваных з пяску ці інш. матэрыялу трубачках рознай формы. Сярод найб. характэрных і вядомых прадстаўнікоў М.ч. — нерэіды, афрадыты (марскія мышы), палола, пескажылы і інш.

Даўж. ад 2 мм да 3 м. Цела складаецца з мноства (да некалькіх соцень) кольцаў-сегментаў; у кожным з іх паўтараецца комплекс унутр. органаў. Сегменты тулава маюць прымітыўныя канечнасці (параподыі) са шматлікімі шчацінкамі (адсюль назва). З параподыямі часта звязаны галінастыя прыдаткі — шчэлепы; у некаторых М.ч. іх ролю выконвае венчык шчупальцаў. Кормяцца дэтрытам; многія драпежнікі, нярэдка каменсалы, зрэдку паразіты. Раздзельнаполыя; развіццё з метамарфозам, з яйца выходзіць лічынка трахафора.

Многашчацінкавыя чэрві: 1 — нераіс пелагічны; 2 — нераіс зялёны; 3 — афрадыта; 4 — пескажыл; 5 — лічынка нераіса зялёнага; 6 — лічынка пескажыла.

т. 10, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)