пеклава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пяклу́юся пяклу́емся
2-я ас. пяклу́ешся пяклу́ецеся
3-я ас. пяклу́ецца пяклу́юцца
Прошлы час
м. пеклава́ўся пеклава́ліся
ж. пеклава́лася
н. пеклава́лася
Загадны лад
2-я ас. пяклу́йся пяклу́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час пяклу́ючыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пеклава́цца ’клапаціцца, даглядаць каго-небудзь’ (валож., Жыв. сл.), ’выконваць цяжкую работу’ (Юрч.), ’гараваць, бедаваць’ (карм., Мат. Гом.), пеклава́нне ’клопаты, цяжкасці’ (Сцяшк. Сл.), ’цяжкая пакутлівая праца’ (Юрч. СНЛ), смал. пеклева́ться, пеклува́ться ’мучыцца, пакутаваць’, укр. пеклува́тися ’клапаціцца, даглядаць’. З польск. piekłować się ’рабіць, ствараць пекла; злавацца’, якое з чэш. peklovati se ’стварыць пекла (сварыцца, страшэнна злавацца)’ < pekliti se ’тс’ < peklo ’пекла’; значэнне ’клапаціцца, даглядаць’ — другаснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́каць1 ’біць чым-небудзь, што выдае глухі гук, напр., пранікам’ (Нас.), ’біць пранікам бялізну’ (рас., Шатал.), пе́канне ’ладаванне, укладванне’: мяшкоў на калёсы пеканне (Нас.). Рус. пск., цвяр. пек! ’плясь! шлёп!’, пе́кать ’біць; мітусіцца’, славен. pekáti ’біць аб дошку для прання бялізны; злёгку таўчы; біцца, важдацца, валтузіцца; сварыцца’. Гукапераймальнае; з іншым вакалізмам гл. пя́каць ’тс’; параўн. літ. pýkšt ’лясь’, лат. paukš ’тс’, эст. (teineteist) peks‑ma ’біцца’.

Пе́каць2: ткаць гора ’гараваць’ (Гарэц.), пе́къць, пе́къцца ’цяжка працаваць, душыцца працай’ (міёр., Нар. лекс.), пе́кацца ’гатавацца, мець вялікія і цяжкія турботы’ (ТС). Да папярэдняга, параўн. паралельныя ўтварэнні пад пя́каць ’біць’ і ’цяжка працаваць’ (гл.). Параўн. таксама пекелява́ць, пеклава́цца (гл.), хутчэй за ўсё, пад уплывам пе́кла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)