Пе́ка ’пухір’ (трак., Сл. ПЗБ). Магчыма, літуанізм, параўн. літ. pèkė ’жаба’ (відаць, з-за бугрыстасці скуры), аднак нельга выключыць сувязь з а‑пёк, пекці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пячы́ ’скварыць, смажыць, пячы, прыпякаць’ (ТСБМ, Нас.; Яруш.; ашм., Стан.; Сцяшк., Шат.; Сл. ПЗБ), печ ’тс’ (Бяльк.); рус. печь, польск. piec, чэш. péci, в.-луж. pjec, н.-луж. pjac, палаб. piet, славен. pẹ̑ci, серб.-харв. пѐћи, балг. пека́, макед. пече, ст.-слав. пешти. Прасл. *pekti (гл. пекці), першаснае значэнне ’пячы на адкрытым агні’, параўноўваюць са ст.-інд. pácati ’гатуе, смажыць’, алб. pjek ’пячы’, грэч. πεσσω ’варыць’, з метатэзай сюды ж літ. kèpti, лат. cept ’пячы’ (Глухак, 474; Шустар-Шэўц, 2, 1073; Бязлай, 3, 19; БЕР, 5, 132; ESJSt, 11, 636). Формы з ‑ч‑ па аналогіі з формамі цяп. ч. пячэ́ш, пячэ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЎГУСЦІНІЯ́НСТВА,
кірунак у сярэдневяковай схаластыцы, які ўзнік пад уплывам ідэй Аўгусціна Блажэннага. У тэалогіі прыхільнікі аўгусцініянства аддавалі перавагу т.зв. анталагічным доказам існавання Бога, напрыклад, праводзілі аналогію паміж трыма здольнасцямі душы (памяць, розум і воля) і трыма абліччамі тройцы. У гнасеалогіі яны лічылі веру перадумовай усякіх ведаў. Да 12 ст. аўгусцініянства было пануючым кірункам (яму процістаялі толькі пантэізм Іаана Скота Эрыўгены, наміналізм І.Расцэліна і П.Абеляра і крайнія ерэтычныя пазіцыі). У 13—14 ст. у барацьбе супраць тамізму ідэі аўгусцініязму адстойвалі Банавентура, Іаан Пека, Дунс Скот. У эпоху рэфармацыі і контррэфармацыі іх развівалі М.Лютэр, Дж.Серынада, Г.Норыс, Л.Берці і інш. Водгаласы крытыкі тамізму з пазіцый аўгусцініянства сустракаліся і пазней у каталіцкай рэліг. філасофіі і ў інш. філас. вучэннях і плынях.
т. 2, с. 84
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)