педыятры́я, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае анатомію і фізіялогію дзіцячага арганізма, дзіцячыя хваробы, іх лячэнне і прафілактыку.

|| прым. педыятры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

педыятры́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. педыятры́я
Р. педыятры́і
Д. педыятры́і
В. педыятры́ю
Т. педыятры́яй
педыятры́яю
М. педыятры́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

педыятры́я ж. педиатри́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

педыятры́я, ‑і, ж.

Галіна медыцыны, якая вывучае анатомію і фізіялогію дзіцячага арганізма, дзіцячыя хваробы, іх лячэнне і прафілактыку.

[Ад грэч. paides — дзеці і iatreō — лячу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Педыятрыя 1/457; 4/209; 7/119; 8/368; 10/475; 12/524

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕДЫЯТРЫ́Я [грэч. pais

(paidos) дзіця + iatreia лячэнне),

вобласць клінічнай медыцыны, якая вывучае здароўе дзяцей у працэсе развіцця, іх анатомію, фізіялогію, паталогію; распрацоўвае метады прафілактыкі і лячэння дзіцячых хвароб, што пагражаюць іх гарманічнаму развіццю ці ўяўляюць небяспеку для жыцця. Уключае праблемы ўзроставай марфалогіі, біяхіміі, імуналогіі, пытанні, сумежныя з гігіенай дзяцей і падлеткаў, педагогікай. Асн. кірунак П. — прафілактычны. Як навука вылучылася ў 19 ст. Кафедры дзіцячых і хвароб створаны ў Пецярбургу (1865), Маскве (1866), Мінску (1924). Заснавальнік рас. клінічнай П. — Н.Ф.Філатаў. На Беларусі школу П. заснаваў В.А.Лявонаў. Пад яго кіраўніцтвам вывучаліся клініка і метады лячэння эпідэмічнага цэрэбраспінальнага менінгіту, праблемы рэўматызму, туберкулёзу, узбагачэння прадуктаў харчавання мікраэлементамі і інш. У 1932 створана Бел. навук. мед. т-ва дзіцячых урачоў; у 1964 пры Мінскім мед. ін-це — факультэт П. (па ініцыятыве І.Н.Усава). Нефралогію дзіцячага ўзросту вывучаюць Л.​Г.​Кажарская, А.​В.​Сукала, Э.​К.​Капітонава; дзіцячую кардыялогію — Р.​Э.​Мазо, Л.​М.​Бяляева; захворванні органаў дыхання — А.​С.​Левін, М.​І.​Лягенчанка, Т.​М.​Вайтовіч; бранхіяльную астму — Т.​М.​Сукаватых, І.​В.​Васілеўскі; гематалогію — М.​П.​Паўлава, гастраэнтэралогію — М.​П.​Шэйбак; хірургію — АС.​Мішараў, У.​А.​Кацько і інш. Створаны анестэзіялагічна-рэанімацыйная служба, онкагематалагічны цэнтр. Дзейнічае школа неанатолагаў (асаблівасці развіцця дзяцей і лячэнне захворванняў у першыя 28 дзён жыцця). Пытанні П. даследуюцца ў БелНДІ аховы мацярынства і дзяцінства, мед. ін-тах, Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў.

Літ.:

Справочник семейного врача: Педиатрия. 2 изд. Мн., 1998;

Справочник по лечению детских болезней. 2 изд. Мн., 1999;

Жерносек В.Ф., Василевский И.В., Дюбкова Т.П. Бронхиальная астма у детей: (Практ. руководство). Мн., 1999;

Энциклопедия детского невролога. Мн., 1993.

І.​В.​Васілеўскі.

т. 12, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

педыятры́я ж. Pädiatre f -, Knderheilkunde f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

педыятры́я

(ад гр. pais, -idos = дзіця + -ятрыя)

раздзел медыцыны, які вывучае дзіцячыя хваробы і распрацоўвае метады іх лячэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

paediatrics [ˌpi:diˈætrɪks] n. BrE, med. педыятры́я

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

педиатри́я педыятры́я, -рыі ж., мн. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)