паўрубля́ полти́на ж.;

за мо́рам цяля́паўрубля́, ды рубе́ль пераво́зупосл. за мо́рем телу́шка — полу́шка, да рубль перево́зу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўрубля́, м.

Тое, што і паўрубель. І раз чалавек ужо заявіўся з вёскі ў горад,.. — абыдзе сталоўкі, магазіны, а потым, пад канец дня, яшчэ і на станцыю адлучыцца, асабліва калі на падводзе: можна па дарозе за якога паўрубля падвезці каго. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўрубе́ль м., паўрубля́ м. ein hlber Rbel [Rubl], Gldstück (im Wert) von fünfzig Kopken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паўрублёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лёвак, ж. (разм.).

Руская манета вартасцю паўрубля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўрубе́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паўрубе́ль паўрублі́
Р. паўрубля́ паўрублёў
Д. паўрублю́ паўрубля́м
В. паўрубе́ль паўрублі́
Т. паўрублём паўрубля́мі
М. паўрублі́ паўрубля́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўрублёвы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вартасцю ў паўрубля. Паўрублёвая манета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

телу́шка уменьш.-ласк. цялу́шка, -кі ж.;

за мо́рем телу́шка-полу́шка, да рубль перево́зу за морам цяля́-паўрубля́, ды сто пераво́зу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўрублёўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Разм. Манета вартасцю ў паўрубля. А калі б наліла яму гаспадыня начоўкі цёплай вады, калі б яшчэ паклала туды сярэбраную паўрублёўку, як гэта ў пэўныя часы рабіла мая маці, то павесялеў бы чалавек ад такога ужывання і адразу памаладзеў бы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клеймава́ць, кляймую, кляймуеш, кляймуе; незак., каго-што.

1. Ставіць кляймо, знак на якіх‑н. прадметах, вырабах. Клеймаваць тавар. Клеймаваць палатно. // Выпальваць кляймо на скуры жывёлы. Клеймаваць коней. // Выпальваць метку на целе злачынца (у некаторых дзяржавах і ў Расіі да 1863 г.).

2. перан. Сурова асуджаць; бічаваць, ганьбаваць. Клеймаваць віноўнікаў вайны. / чым (у спалучэнні са словам «ганьба»). Сябры, сягоння наша пакаленне, Як самых чэсных, знае ўся зямля. Кляймуйце ж ганьбай тых, чыё сумленне Каштуе гэтак танна: паўрубля! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераво́з, -зу м.

1. (действие) перево́з; (через реку — ещё) перепра́ва ж.;

2. (место) перево́з, перепра́ва ж.;

за мо́рам цяля́паўрубля́, ды рубе́ль пераво́зупосл. за мо́рем телу́шка — полу́шка, да рубль перево́зу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)