Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паўпусты́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
паўпусты́нны |
паўпусты́нная |
паўпусты́ннае |
паўпусты́нныя |
| Р. |
паўпусты́ннага |
паўпусты́ннай паўпусты́ннае |
паўпусты́ннага |
паўпусты́нных |
| Д. |
паўпусты́ннаму |
паўпусты́ннай |
паўпусты́ннаму |
паўпусты́нным |
| В. |
паўпусты́нны (неадуш.) паўпусты́ннага (адуш.) |
паўпусты́нную |
паўпусты́ннае |
паўпусты́нныя (неадуш.) паўпусты́нных (адуш.) |
| Т. |
паўпусты́нным |
паўпусты́ннай паўпусты́ннаю |
паўпусты́нным |
паўпусты́ннымі |
| М. |
паўпусты́нным |
паўпусты́ннай |
паўпусты́нным |
паўпусты́нных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пусты́нна-паўпусты́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пусты́нна-паўпусты́нны |
пусты́нна-паўпусты́нная |
пусты́нна-паўпусты́ннае |
пусты́нна-паўпусты́нныя |
| Р. |
пусты́нна-паўпусты́ннага |
пусты́нна-паўпусты́ннай пусты́нна-паўпусты́ннае |
пусты́нна-паўпусты́ннага |
пусты́нна-паўпусты́нных |
| Д. |
пусты́нна-паўпусты́ннаму |
пусты́нна-паўпусты́ннай |
пусты́нна-паўпусты́ннаму |
пусты́нна-паўпусты́нным |
| В. |
пусты́нна-паўпусты́нны (неадуш.) пусты́нна-паўпусты́ннага (адуш.) |
пусты́нна-паўпусты́нную |
пусты́нна-паўпусты́ннае |
пусты́нна-паўпусты́нныя (неадуш.) пусты́нна-паўпусты́нных (адуш.) |
| Т. |
пусты́нна-паўпусты́нным |
пусты́нна-паўпусты́ннай пусты́нна-паўпусты́ннаю |
пусты́нна-паўпусты́нным |
пусты́нна-паўпусты́ннымі |
| М. |
пусты́нна-паўпусты́нным |
пусты́нна-паўпусты́ннай |
пусты́нна-паўпусты́нным |
пусты́нна-паўпусты́нных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ГІДРАФО́БЫ
[ад гідра... + ...фоб(ы)],
арганізмы, якія пазбягаюць блізкасці або лішку вады (напр., кактусавыя, некат. стэпавыя, пустынныя і паўпустынныя злакавыя, саранча, скарпіёны і інш.).
т. 5, с. 237
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫ́ДНАЯ ЗО́НА
(ад лац. aridus сухі),
агульная назва геаграфічных зонаў з нізкім увільгатненнем, дзе земляробства магчыма толькі пры штучным арашэнні (гл. Паўпустынныя зоны і Пустынныя зоны, Арыдны клімат).
т. 2, с. 5
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ПЕРС-КРЫК
(Cooperis Creek),
рака ў цэнтральнай частцы Аўстраліі. Даўж. каля 1400 км, пл. басейна 285 тыс. км2. Пачынаецца на зах. схілах Вял. Водападзельнага хр. пад назвай Барку, перасякае паўпустынныя і пустынныя раўніны Вял. Артэзіянскага Басейна. Жыўленне дажджавое і грунтавое. Пастаяннае цячэнне толькі ў вярхоўях. Сярэдні гадавы расход вады 70 м3/с. Дасягае воз. Эйр толькі ў час летніх паводак.
т. 9, с. 35
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГХОР, Эль-Гор,
тэктанічная ўпадзіна ў Зах. Азіі, у Ізраілі, Сірыі і Іарданіі. Даўж. з Пн на Пд каля 200 км, шыр. да 25 км. У межах Гхора — даліна р. Іардан, Тыверыядскае воз. і Мёртвае м., узровень якога на 395 м ніжэй узроўню акіяна (на яго беразе самае нізкае месца на сушы Зямлі). Упадзіна акаймавана стромкімі спадзістымі схіламі выш. 1000—1400 м. Клімат і расліннасць паўпустынныя.
т. 5, с. 553
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛХА́Ш-АЛАКО́ЛЬСКАЯ КАТЛАВІ́НА, Балхаш-Алакульская катлавіна,
плоская замкнёная ўпадзіна на У Казахстана. Даўж. больш за 700 км, выш. 342 (узровень воз. Балхаш) — 600 м над узр. м. Утварылася ў выніку прагіну, які запоўнены рачнымі пясчанымі адкладамі. Уключае на З воз. Балхаш, на У азёры Сасыкколь і Алаколь, на Пд пясчаныя масівы Таўкум, Муюнкум і інш. Ападкаў 135—200 мм за год. Пануюць пустынныя і паўпустынныя ландшафты. Перавеяныя пяскі ўтвараюць грады (выш. да 30 м), паўзарослыя саксаулам, джузгунам, палыном, салянкамі.
т. 2, с. 264
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛХА́Н Вялікі і Малы, хрыбты на З Туркменістана. Вялікі Балхан даўж. каля 70 км. Выш. да 1880 м (г. Арлан). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў юры і мелу. Моцна расчлянёны, стромкі, цэнтр. ч. з плоскімі вяршынямі. Ландшафты пустынныя, паўпустынныя, горнастэпавыя. Малы Балхан — адасобленая сухім рэчышчам Узбой горная града на Пд ад Вялікага. Даўж. каля 30 км. Выш. да 777 м. Складзены з вапнякоў і мергеляў. Стромка абрываецца на Пн і спадзіста апускаецца на Пд. Схілы расчлянёныя ярамі і рэчышчамі часовых рэк. Палыновая і палынова-салянкавая пустыня.
т. 2, с. 263
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІВУ́Д, Халівуд (Hollywood),
прыгарад г. Лос-Анджэлес, на ПдЗ ЗША, штат Каліфорнія. Знаходзіцца за 30 км ад узбярэжжа Ціхага ак., у раёне з разнастайнымі ландшафтамі (горы, паўпустынныя раўнінныя ўчасткі, лясныя масівы).
Цэнтр амер. кінамастацтва. Першая студыя засн. ў 1911. Расшырэнне вытв-сці абумовіла фарміраванне ў Галівудзе на аснове паўсаматужных груп буйных кампаній, частка якіх існуе і цяпер. У 1920-я г. ў Галівудзе была створана самая перадавая на той час матэрыяльна-тэхн. база кінавытворчасці, якая пастаянна ўдасканальвалася, падрыхтаваны прафесійныя кадры. Тады зарадзілася сістэма «зорак» — акцёраў, адно імя якіх збірала ў кінатэатры натоўпы гледачоў. Была наладжана паточная вытв-сць сцэнарыяў і фільмаў у рамках устойлівай сістэмы жанраў. Галівуд як «фабрыка мрояў» прыцягваў да сябе пільную ўвагу масавай аўдыторыі не толькі фільмамі, але і самім ладам жыцця, які шырока рэкламаваўся сродкамі інфармацыі. У 1927 у Галівудзе засн. Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук. У 2-й пал. 1930-х г. аб’ём кінавытворчасці 8 найб. фірмаў Галівуда («Метро-Голдвін-Маер», «20 стагоддзе-Фокс», «Уорнер бразерс», «РКО-Радыё», «Парамаўнт», «Юнайтэд артыстс», «Каламбія Пікчэрс», «Юніверсал інтэрнэшанал») складаў больш чым 500 фільмаў за год. У 1950—60-я г. Галівуд перажываў эканам. цяжкасці, але выстаяў у канкурэнцыі з тэлебачаннем і незалежнымі прадзюсерамі. Галівуд — своеасаблівы міф, сімвал амер. кіно.
т. 4, с. 460
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)