Паўпры́ца, попрыца, парпліца, поўпрыца, поўпрыца, драг. пупрыця ’металічная пята з воссю, жалезным шворанем, на якім круціцца верхні камень жорнаў, і якая рэгулюе, мяльчэй ці буйней малоць’ (Дразд., Сержп. Грам., Сцяшк., Бір., Ян., ТС, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.; КЭС, лаг.; асіп., Шатал.), ’млён’ (Янк. 3.), хоц. ’упарты чалавек’ (Мат. Маг.), ’дэталь у ветраку’ (Маш.). Балтызм. Параўн. літ. pumpure, pumpureпаўпрыца’ (Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 347). Лаўчутэ (Балтизмы, 49) удакладняе: крыніцай запазычання з’явіліся дэмінутыўныя формы pumpurikėy pumpurytė ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўплі́цапаўпрыца’ (жлоб., Мат. Гом.). Да паўпрыца (гл.). Аб пераходзе р > л гл. Карскі., 1, 315.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́начкапаўпрыца’ (бых., ЛА, 4). Да пла́нка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пнічо́к ’шпянёк ніжняга каменя, на які ўздзяецца паўпрыца (жалезная планачка) у верхнім камені’ (чэрв., ЛА, 4). З !!!інячок < кпін к < пень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўпрык ’надуты і ўпаргы хлапец’ (Некр.), ’непаседа’ (Сцяшк. Сл.), ’малое дзіця’ (Скарбы). Няясна. Магчыма, да паўпрыца (гл.), параўн. экспрэсіўную назву малога непаседлівага дзіцяці — шпунт ’затычка’. Параўн. наступнае слова і попрык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пумпу́рапаўпрыца (дэталь у жорнах)’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pumpurė ’тс’, хутчэй за ўсё гукапераймальнага паходжання, параўн. таксама ням. ритретʼстукаць, грукатаць’, што, магчыма, было асновай для назвы тэхнічнай дэталі паводле характарнай (“шумавой”) прыметы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́прык ’малое дзіця’ (Цых.), ’празмерна малы ростам’ (драг., З нар. сл.). Гл. поўпрык ’тс’, магчыма, збліжанае да луп, пупыр (гл.); да фанетыкі параўн. пухір/паўхір, пупрыца/паўпрыца і пад. Сюды ж, магчыма, укр. пу́рик ’нізкі ростам, тоўсты чалавек’, паводле ЕСУМ (4, 636), няяснае па паходжанні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́прык ’невялікі, малы’ (карэліц., Сл. ПЗБ), поўпрык ’малое дзіця’ (Скарбы), ’надуты, упарты хлопец, непаседа’ (Некр.). Няясна. Калі за зыходную прыняць форму поўпрык, то з улікам лінгвагеаграфіі слова можна параўнаць з паўпурык, паўпурак ’мера вагі’ (ЭСБМ, 8, 227), што звязана з літуанізмам пур (гл.); тады поўпрык > попрык ’той, хто мала важыць’. Аднак пры гэтым нельга, відаць, разглядаць асобна ад поўпрыца ’пупышка’ (гл.), што дазваляе звязваць названыя словы з назвай дэталі ў жорнах або млыне, параўн. ст.-бел. полприца < польск. paprzyca ’частка ў млыне, жорнах’ (з XVI ст.) (Булыка, Запазыч., 236). Гл. паўпрыца. Дадатковым аргументам можа быць падабенства семантыкі ў літ. pumpurėпаўпрыца’ і pumpuras ’пупышка’, а таксама выраі як поўпрык перакідаецца (Цых.), што перадае характэрныя рухі дэталі, параўн. балг. прьприца, пьрплица. пъпрыщи чэш. papřice, серб. прприца, папрыцы, сярод значэнняў якіх і ’юда, вяртушка’ ці ’вяртун, непаседа, бутуз, карапуз: той, што паўсюль лезе, круціцца’, што выводзяцца з гукапераймання (Брукнер, 394; БЕР, 6, 825). Тады поўпрык, попрык — утварэнне м. р. ад першаснага слова ж. р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакла́д, парэ́клад, перэ́клад, пэрэкла́д, перакра́дзь ’кладзь, верхняя апора страхі “на сохах”’; ’салома на вільчыку пад кароткімі жэрдкамі-козламі’ (палес., Нар. сл.), перэ́клад, пырыкла́д, пэрэ́клад ’падоўжная бэлька’ (зах.-палес., ЛА, 4), пірыкла́дзіна ’падоўжная бэлька на сохах’ (мсцісл., тамсама), перэклад ’тс’, ’два палены пад кладкай дроў у печы’ (ТС), перакла́ды ’жэрдкі, якія кладуцца па перыметру саней пры перавозцы сена, саломы’ (ганц., Сл. ПЗБ), перакла́дзіна ’намарзень’ (лаг., Шатал.), ’жэрдка, якой замацоўвалі лён у сушні’ (пух., Сл. ПЗБ), ’лёстка ў драбінах’ (жлоб., ЛА, 4), ’шапка ў вакне’ (бераст., там жа), перакла́д ’верхні вушак у дзвярах’, (лун., лельч., Нар. сл.), перакладзінапаўпрыца ў адтуліне верхняга каменя жорнаў’ (гом., ЛА, 4). Укр. перакла́д ’перакладзіна; некалькі пален, падкладзеных у печы пад дровамі’, польск. przekladzina ’перакладзіна ў коміне, на якой віселі і вэндзіліся шынкі і каўбасы’, славац. preklad ’перамычка; верхні вушак у дзвярах, вокнах’. Паўночнаславянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне *per‑kladъ < *per‑klasti. Да пера- і кла́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)