Спарады Паўночныя

т. 15, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎНО́ЧНЫЯ ПІСЬМЁНЫ,

умоўны тэрмін, прыняты ў гісторыі стараж.-рус. мастацтва для пазначэння стылістычна блізкіх твораў іканапісу, створаных жывапісцамі рус. Поўначы ў 15—18 ст. Напачатку развіваліся як найб. дэмакр. галіна наўгародскай школы іканапісу. З 16 ст., побач з некат. уплывам маскоўскай школы жывапісу, фарміраваліся мясц. маст. традыцыі, у т. л. абанежскія, карэльскія, усцюжскія і інш. «пісьмёны». У 17 ст. дэмакр. асновы П.п. умацоўваліся пад уздзеяннем нар. размалёўкі па дрэве. Для П.п. характэрны наіўная нагляднасць вобразаў, дэкаратыўнасць і некат. спрошчанасць жывапісных прыёмаў.

Літ.:

Реформатская М.А. Северные письма. М., 1968.

Да арт. Паўночныя пісьмёны. Палажэнне ў труну. 15 ст.

т. 12, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎНО́ЧНЫЯ ПАСА́ТНЫЯ ЦЯЧЭ́ННІ,

паверхневыя цячэнні ў Атлантычным і Ціхім акіянах. Выклікаюцца дзеяннем устойлівых паўн.-ўсх. пасатаў. Накіраваны на З, назіраюцца на 10—30° паўн. ш. Шыр. да 2000 км, скорасць 0,4—1,8 км/гадз. Т-ра вады 24—29 °C. Утвараюць паўд. сектары субтрапічных кругаваротаў Паўн. паўшар’я і з’яўляюцца працягам Канарскага цячэння (у Атлантычным ак.) і Каліфарнійскага цячэння (у Ціхім ак.) і адпаведна пачаткам сістэм цячэнняў Гальфстрым і Курасіо.

т. 12, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎДНЁВЫЯ І ПАЎНО́ЧНЫЯ ДЫНА́СТЫІ ў Кітаі, Нань Бэй Чао,

перыяд кіт. гісторыі (4—6 ст.), калі Кітай быў падзелены на 2 асобныя дзяржавы. Паўд. Кітаем у гэты час кіравалі дынастыі кіт. паходжання: Сун [420—478], Цы [479—501], Лян [502—556], Чэнь [557—588], На Пн Кітая панавалі дынастыі выхадцаў з плямён сяньбі, якія захапілі гэту ч. краіны ў канцы 4 ст.: Тоба Вэй (Паўн. Вэй) [386—535], Усх. Вэй [534—550], Зах. Вэй [535—557], Паўн. Цы [550—557], Паўн. Чжоў [557—581]. Гэты час характарызаваўся паліт. няўстойлівасцю, частай зменай дынастый, войнамі паміж Паўн. і Паўд. Кітаем. У 581 палкаводзец Ян Цзянь скінуў апошняга імператара Паўн. Чжоў, аб’яднаў да 588 увесь Кітай пад сваёй уладай і заснаваў адзіную дынастыю Суй.

т. 12, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎНО́ЧНЫЯ МАРЫЯ́НСКІЯ АСТРАВЫ́ (Northern Mariana Islands),

Садружнасць Паўночных Марыянскіх Астравоў (Commonwealth of the Northern Mariana Islands), дзяржава на паўн. частцы Марыянскіх астравоў, у зах. частцы Ціхага ак. Пл. 477 км². Нас. 69,4 тыс. чал. (1999). Афіц. мова — англійская. Урадавыя ўстановы знаходзяцца ў мясцовасці Гарапан на в-ве Сайпан. Краіна падзяляецца на 4 адм. адзінкі. Нац. свята — Дзень Садружнасці (8 студз.).

Прырода. Краіна займае 14 каралавых (на Пд) і вулканічных (на Пн) астравоў. Найб. астравы на Пд — Сайпан (120 км²), Тыніян (102 км²), Рота (85 км²). На паўн. а-вах Агрыхан (выш. 965 м) і Паган дзеючыя вулканы. Ёсць невял. радовішчы фасфарытаў, серы, жал. і марганцавай руд. Клімат трапічны, пасатны. Сярэднямесячныя т-ры паветра ад 24 °C у студз. да 28 °C у ліпені. За год на наветраных схілах выпадае каля 2000 мм ападкаў, найб. у ліп.кастр., у т. л. ў жн. каля 400 мм. Частыя тайфуны. Бываюць землетрасенні і цунамі. Натуральная расліннасць — вільготнатрапічныя лясы і саванны. Пад лесам і хмызнякамі каля 50% тэрыторыі. Мора багата рыбай, ракападобнымі, малюскамі.

Насельніцтва. Каля 55% складае карэнны народ чамора. Мова чамора адносіцца да зах.-аўстранезійскай групы аўстранезійскай сям’і (блізкая да моў Філіпін і Інданезіі). Жывуць таксама выхадцы з Каралінскіх а-воў, амерыканцы, кітайцы, карэйцы. Сярод вернікаў пераважаюць католікі, ёсць прыхільнікі мясц. традыц. культаў. Сярэднегадавы прырост каля 4% за год. Сярэдняя шчыльнасць 145 чал. на 1 км². Населены толькі 6 найб. астравоў. На в-ве Сайпан жыве каля 50 тыс. чал., шчыльн. каля 400 чал. на 1 км². Большасць насельніцтва занята ў сферы абслугоўвання, кіравання, гандлю, у прам-сці — каля 30%, у сельскай гаспадарцы — 3%. На астравах працуюць групы замежных рабочых (пераважна з Кітая).

Гісторыя. Заселены продкамі сучасных мікранэзійцаў у 2-м тыс. да н.э. Адкрыты ісп. мараплаўцамі ў 1520-я г., абвешчаны ў 1565 уладаннем Іспаніі. У 1898 набыты Германіяй. У 1914 захоплены Японіяй, якая атрымала ў 1921 мандат Лігі Нацый на кіраванне астравамі. У 2-ю сусв. вайну заняты войскамі ЗША (1944). З 1947 частка падапечнай тэр. ААН Ціхаакіянскія а-вы пад кіраваннем ЗША. У чэрв. 1975 плебісцыт ухваліў стварэнне Супольнасці Паўн. Марыянскіх а-воў (СПМА), як «свабодна далучанай да ЗША тэрыторыі». Са студз. 1978 набыла сілу канстытуцыя СПМА, паводле якой астравы атрымалі шырокую аўтаномію пры захаванні кантролю ЗША над знешняй палітыкай і абаронай. У 1986 жыхары СПМА атрымалі грамадзянства ЗША. У 1990 ААН спыніла рэжым апекі над П.М.а.

Гаспадарка. Краіна сярэдняга ўзроўню развіцця. Валавы ўнутр. прадукт на 1 чал. складае каля 9,3 тыс. дол. за год. Гал. крыніца даходаў — абслугоўванне замежных (пераважна японскіх) турыстаў. Штогод астравы наведвае больш за 400 тыс. замежных грамадзян. Іх прывабліваюць цёплае мора, багатая расліннасць, цікавая гісторыя і мастацтва астравоў. Асн. турысцкі перыяд — асенне-зімовы сезон. У прам-сці дзейнічаюць невял. прадпрыемствы па вытв-сці адзення на экспарт. Меншае значэнне маюць харч., па перапрацоўцы копры, па вырабе сувеніраў і інш. прадпрыемствы. Буд-ва і рамонт невял. суднаў і лодак. Працуюць электрастанцыі на імпартным паліве. Саматужныя промыслы. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 10 тыс. га пад ворыва і шматгадовыя насаджэнні, каля 9 тыс. га пад пашу. Асн. культуры: какосавая пальма, хлебнае дрэва, бананы, рыс, агародніна (памідоры, дыні), бавоўнік, цукр. трыснёг, кава. Гадуюць буйн. раг. жывёлу (каля 4 тыс. галоў) і свіней. Цэнтр жывёлагадоўлі — в-аў Тыніян. Птушкагадоўля. Лоўля і перапрацоўка рыбы (пераважна тунец). Транспарт аўтамаб., авіяцыйны, марскі. На астравах каля 360 км аўтадарог, 5 аэрапортаў, у т. л. міжнар. на в-ве Сайпан, 2 марскія парты — на а-вах Сайпан і Тыніян. Гал. тавары экспарту — адзенне і копра, імпарту — харч. прадукты, прамысл. тавары і машыны, паліва. Імпарт намнога перавышае экспарт. Асн. гандл. партнёр — ЗША. Астравы атрымліваюць эканам. дапамогу ад ЗША. Грашовая адзінка — долар ЗША.

І.​Я.​Афнагель.

т. 12, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паўно́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўно́чны паўно́чная паўно́чнае паўно́чныя
Р. паўно́чнага паўно́чнай
паўно́чнае
паўно́чнага паўно́чных
Д. паўно́чнаму паўно́чнай паўно́чнаму паўно́чным
В. паўно́чны (неадуш.)
паўно́чнага (адуш.)
паўно́чную паўно́чнае паўно́чныя (неадуш.)
паўно́чных (адуш.)
Т. паўно́чным паўно́чнай
паўно́чнаю
паўно́чным паўно́чнымі
М. паўно́чным паўно́чнай паўно́чным паўно́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

брыта́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Насельніцтва Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі: англічане, шатландцы, валійцы, паўночныя ірландцы.

|| ж. брыта́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. брыта́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шырата́, -ы́, ДМ -раце́, мн. шыро́ты, -ро́т, ж.

Адлегласць ад экватара па мерыдыяне, якая выражаецца ў градусах.

Паўночныя шыроты.

На ўсіх шыротах (на ўсім зямным шары, усюды).

|| прым. шыро́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наро́днасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. народны.

2. Устойлівая супольнасць людзей, заснаваная на агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця, якая папярэднічае нацыі.

Паўночныя народнасці.

3. Нацыянальная, народная (у 3 знач.) самабытнасць.

Н. паэзіі Янкі Купалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастарэ́з, ‑а, м.

Майстар разьбы па косці. Ілюль быў выдатным мастаком-кастарэзам. З маржовых іклаў ён вельмі добра выразаў птушак, звяроў, людзей, паўночныя пейзажы. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)