паўнатва́ры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўнатва́ры паўнатва́рая паўнатва́рае паўнатва́рыя
Р. паўнатва́рага паўнатва́рай
паўнатва́рае
паўнатва́рага паўнатва́рых
Д. паўнатва́раму паўнатва́рай паўнатва́раму паўнатва́рым
В. паўнатва́ры (неадуш.)
паўнатва́рага (адуш.)
паўнатва́рую паўнатва́рае паўнатва́рыя (неадуш.)
паўнатва́рых (адуш.)
Т. паўнатва́рым паўнатва́рай
паўнатва́раю
паўнатва́рым паўнатва́рымі
М. паўнатва́рым паўнатва́рай паўнатва́рым паўнатва́рых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўнатва́ры полноли́цый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўнатва́ры, ‑ая, ‑ае.

Які мае поўны твар. Паўнатвары, у ватоўцы, у зімовай шапцы і ў цёплых чаравіках, .. [хлапчук] нагадваў няўклюднае медзведзянё. Хадкевіч. [Дзядзька Ігнат] перажыў сваю паўнатварую Палагею і цяпер таксама жыў адзін у не старой яшчэ хаце-пяцісценцы. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўнатва́ры mit vllem Gescht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

полноли́цый паўнатва́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пухны́рпаўнатвары чалавек’ (Шат.). Да пухнуць ’распухаць, разбухаць’; сюды ж, відаць, і другаснае пухныр ’пухір’ (карэліц, Нар. лекс.). Гл. пухны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няўклю́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Пазбаўлены зграбнасці, лоўкасці ў рухах; непаваротлівы. Паўнатвары, у ватоўцы, у зімовай шапцы і ў цёплых чаравіках,.. [хлапчук] нагадваў няўклюднае медзведзянё. Хадкевіч. На сушы цюлені няўклюдныя, як чарапахі. Хомчанка. // Пазбаўлены зграбнасці; нялоўкі (аб рухах і пад.). Няўклюдная хада. / Аб рэчах, прадметах. Наш вялікі і няўклюдны аўтобус з радыёапаратураю грымеў на выбоінах палявых дарог. Грахоўскі. Са сталоўкі ўжо выкінулі адну з доўгіх няўклюдных лавак. Нядзведскі.

2. перан. Дрэнна, недастаткова апрацаваны, адшліфаваны; няскладны. І так паварочваў [Валодзька] сказ, і гэтак — атрымлівалася нешта няўклюднае і незразумелае. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; незак.

1. Прыціскацца, набліжацца да каго‑, чаго‑н. Захопленая ліўнем у полі жывёла ціснулася адна да другой. Васілевіч. У капліцы было холадна, і, як ні ціснуліся Надзя з Ванем адно да аднаго, не маглі сагрэцца. Бураўкін.

2. Стаяць, сядзець, размяшчацца цесна, блізка адзін да аднаго. Суседзі [Пеці] перабраліся на іншыя парты і цяпер там ціснуліся аж па чацвярых. Ракітны. Унізе, ля падножжа і па схілах горкай грады, ціснуцца на вузкіх вуліцах маленькія аднапавярховыя мураванкі і драўляныя дамы. В. Вольскі. // Жыць у цеснаце. У гэтым пакоі і жыве Алена з той пары, як пераехала сюды з хаты.., дзе ціснулася тры сям’і пагарэльцаў. Мележ.

3. Пасоўвацца, набліжацца цясней адзін да аднаго, каб вызваліць месца. — Калі ласка, юнак, садзіся! — стары ахвотна ціснецца на лаве. Карпюк. // Штурхаючыся, ісці, рухацца куды‑н. З-за рэчкі ціснуцца каровы. Колас. Алег памалу ціснуўся да пярэдніх дзвярэй. Ярашэвіч. / у паэт. ужыв. Ідзе прэм’ера. І паўнатвары Месяц магам З пытаннем ціснецца ў дзверы: Ці будуць новыя аншлагі? Тармола.

4. перан. Разм. Скупіцца, скнарнічаць. Прасілі, каб я загадаў Рошчысе раскашэліцца, не ціснуцца, як звычайна, і выставіць звыш нормы з НЗ. Шамякін.

5. Зал. да ціснуць ​1 (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)