паўднёваамерыка́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўднёваамерыка́нскі паўднёваамерыка́нская паўднёваамерыка́нскае паўднёваамерыка́нскія
Р. паўднёваамерыка́нскага паўднёваамерыка́нскай
паўднёваамерыка́нскае
паўднёваамерыка́нскага паўднёваамерыка́нскіх
Д. паўднёваамерыка́нскаму паўднёваамерыка́нскай паўднёваамерыка́нскаму паўднёваамерыка́нскім
В. паўднёваамерыка́нскі (неадуш.)
паўднёваамерыка́нскага (адуш.)
паўднёваамерыка́нскую паўднёваамерыка́нскае паўднёваамерыка́нскія (неадуш.)
паўднёваамерыка́нскіх (адуш.)
Т. паўднёваамерыка́нскім паўднёваамерыка́нскай
паўднёваамерыка́нскаю
паўднёваамерыка́нскім паўднёваамерыка́нскімі
М. паўднёваамерыка́нскім паўднёваамерыка́нскай паўднёваамерыка́нскім паўднёваамерыка́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

южноамерика́нский паўднёваамерыка́нскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́нду, нескл., м.

Паўднёваамерыканскі трохпальцы страус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыншы́ла, -ы, мн. -ы, -шы́л, ж.

Паўднёваамерыканскі грызун, падобны на вавёрку з каштоўным мяккім, густым і доўгім футрам, а таксама футра гэтай жывёлы.

|| прым. шыншы́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БЛАСТАМІКО́ЗЫ (ад бласта... + мікозы),

група хранічных, некантагіёзных мікозаў, якія пашкоджваюць скуру, лёгкія і інш. ўнутр. органы чалавека і некаторых жывёл (сабак, радзей коней). Распаўсюджаны ў ЗША, Канадзе, адзінкавыя выпадкі зарэгістраваны ў інш. краінах. Адрозніваюць: паўночна-амерыканскі (хвароба Гілкрыста), еўрапейскі (крыптакакоз), паўднёваамерыканскі (паракакцыдыяідоз), келоідны (хвароба Лабо) бластамікоз. Узбуджальнік бластамікозу — дражджавыя і дрожджападобныя паразітычныя грыбкі (Blatomyces dermatitidis і інш.), якія размнажаюцца пачкаваннем. Заражэнне адбываецца пры ўдыханні спораў грыбка з пылам. Першасны ачаг Лакалізуецца ў лёгкіх, потым пашкоджваецца скура. Пры лакалізаваных пашкоджаннях прагноз спрыяльны, пры пашкоджаннях унутр. органаў — высокая смяротнасць.

т. 3, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

на́нду

(ісп. nandu, ад індз. nandu)

паўднёваамерыканскі трохпальцы страус.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шыншы́ла, ‑ы, ж.

1. Паўднёваамерыканскі грызун, падобны на вавёрку, які мае каштоўнае футра. // Футра гэтай жывёлы. Каўнер з шыншылы.

2. Парода трусоў з футрам серабрыста-блакітна-шэрага колеру, які сваёй афарбоўкай нагадвае футра такога грызуна.

[Ад ісп. cinchilla.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Kóndor m -s, -e заал. ко́ндар (паўднёваамерыканскі каршун)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Káiman m -s, -e заал. кайма́н (паўднёваамерыканскі кракадзіл)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

шыншы́ла

(ісп. chinchilla)

паўднёваамерыканскі грызун, падобны на вавёрку, які мае каштоўнае футра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)