1. Даваць піць каму‑н. Жанчына нахіляецца, набірае ў прыгаршчы ваду, поіць хлопчыка і дзяўчынку.Гамолка.На момант заціхае бою гром, І маці хлеб байцам выносіць спешна І поіць іх ля весніц малаком.Лойка.// Даваць піць спіртныя напіткі, частаваць імі. Хлопцы недзе пілі і паілі музыканта.Адамчык.// Выкормліваць малаком (пра маладых свойскіх жывёл).
2.перан. Насычаць вільгаццю, вадой. Усходы набіралі рост і сілу, Дажджы і росы іх паілі, Як маткі малаком сваіх дзяцей.Пушча.Летняе сонца.. варыла святло і цеплыню, навальнічныя дажджы шчодра паілі глебу.Хадкевіч.// Забяспечваць, папаўняць чым‑н. Возера паілі крыніцы, яны, відаць, нябачна білі з дна, таму вада была такая празрыстая і мала награвалася.Навуменка.
•••
Паіць і карміцькаго — мець каго‑н. на поўным утрыманні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паі́ць zu trínken gében*;
паі́ць жывёлу tränken vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Паі́ць ’даваць піць каму-н.; насычаць вільгаццю, вадой’. Рус.пои́ть, ст.-рус., ст.-слав.поити, польск.poić, чэш.pojiti, серб.-харв.по̀јити, славен.pojíti, pojim, балг.поя́ ’паю’. Праслав.pojiti. Фасмер (3, 304) асновай гэтага дзеяслова лічыць прасл.*pojь ’напітак’, які ад піць (гл.) з аблаутам у корані. Махэк (452) мяркуе, што ў прасл. была ўтворана дзеяслоўная аснова з poj‑, г. зн. не абавязкова ад назоўніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пае́ннегл.паіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)