Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па́шпартм., в разн. знач. па́спорт;
бестэрміно́вы п. — бессро́чный па́спорт;
п. тэлеві́зара — па́спорт телеви́зора
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
па́шпарт, ‑а, М ‑рце; мн. пашпарты, ‑оў; м.
1. Дакумент устаноўленага ўзору, які сведчыць асобу яго ўладальніка. Савецкі пашпарт. Замежны пашпарт. Атрымаць пашпарт.
2. Пасведчанне з асноўнымі звесткамі пра якое‑н. абсталяванне, машыну, прадмет хатняга ўжытку і пад. Пашпарт станка.// Рэгістрацыйнае пасведчанне на кожную адзінку транспарту. Пашпарт веласіпеда. Тэхнічны пашпарт аўтамабіля.//Спец. Запіс з рэгістрацыяй якіх‑н. фактаў, дакладных звестак.
•••
Воўчы пашпарт — тое, што і воўчы білет (гл. білет).
[Фр. passeport.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пашпарт 8/360
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ШПАРТ (франц. passeport ад passe праход + port гавань),
афіцыйны дакумент, які сведчыць асобу і грамадзянства яго ўладальніка. Паводле палажэння аб пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай урада ад 14.7.1993, П. выдаецца асобам, якія дасягнулі 16 гадоў і пражывалі на тэр. краіны на дзень прыняцця закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» (18.10.1991) або набылі грамадзянства ва ўстаноўленым парадку. П. утрымлівае фотакартку, прозвішча, імя і імя па бацьку асобы, дату і месца нараджэння, звесткі пра пол прад’яўніка, сямейнае становішча, месца жыхарства і інш., ідэнтыфікацыйны нумар. Са згоды грамадзяніна ў яго П. можа быць унесены запіс пра групу і рэзус-фактар крыві. П. сведчыць асобу грамадзяніна ў межах краіны і за мяжой. Запісы зроблены на бел., рус. і англ. мовах. Апрача агульнаграмадзянскага П. існуюць дыпламат. і службовыя П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
па́шпартм.Áusweis m -es, -e; Pass m -es, Pässe;
пакажы́це па́шпарт! zéigen Sie Íhren Pass vor!;
заме́жны па́шпарт Réisepass m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
па́шпарт
(польск. paszport < фр. passeport, ад passe = праход + port = гавань)
1) афіцыйны дакумент устаноўленага ўзору, які засведчвае асобу яго ўладальніка;
2) пасведчанне з асноўнымі звесткамі аб якой-н. машыне, абсталяванні (напр. тэхнічны п. аўтамабіля).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Па́шпарт ’дакумент для пасведчання асобы’, ’пасведчанне з асноўнымі звесткамі пра прадмет, машыну’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’білет, пропуск’ (Шпіл.), ст.-бел.пашпортъ ’пашпарт’ (1638 г.) запазычаны са ст.-польск.paszport, якое са ст.-франц.passeport ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 35; Кюнэ, 86).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́шпарт
(польск. paszport < фр. passeport, ад passe = праход + port = гавань)
1) афіцыйны дакумент устаноўленага ўзору, які засведчвае асобу яго ўладальніка;
2) пасведчанне з асноўнымі звесткамі аб якой-н. машыне, абсталяванні (напр. тэхнічны п. аўтамабіля).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)