пашко́джванне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пашко́джванне |
пашко́джванні |
| Р. |
пашко́джвання |
пашко́джванняў |
| Д. |
пашко́джванню |
пашко́джванням |
| В. |
пашко́джванне |
пашко́джванні |
| Т. |
пашко́джваннем |
пашко́джваннямі |
| М. |
пашко́джванні |
пашко́джваннях |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ЛУСКАВА́ТЫ ЛІША́Й, псарыяз,
хранічная незаразная хвароба скуры, слізістых абалонак, пазногцяў, суставаў чалавека. Узнікненню Л.л. спрыяюць парушэнні дзейнасці залоз унутр. сакрэцыі, нерв. сістэмы, псіхічныя траўмы і генет. фактары. Пачынаецца з высыпкі (вузельчыкі-папулы, укрытыя серабрыста-белымі лусачкамі), найчасцей на галаве, каленях, локцях. Вузельчыкі зліваюцца ў бляшкі розных памераў ружова-чырвонага ці чырв. колеру. Можа ўзнікаць на месцы траўмаў, здрапванняў. Цяжкія формы захворвання — пустулёзны Л.л. (гнайнічкі), артрапатычны (пашкоджванне суставаў), эрытрадэрмічны (дыфузнае пашкоджванне скуры). Лячэнне тэрапеўтычнае, вітаміны, пры неабходнасці курортатэрапія.
М.З.Ягоўдзік.
т. 9, с. 373
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
поврежде́ние ср.
1. (действие) псава́нне, -ння ср.; пашко́джванне, -ння ср.; кале́чанне, -ння ср.; см. поврежда́ть;
2. (вред) шко́да, -ды ж., пашко́джанне, -ння ср.; (порча) псу́та, -ты ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)