Пачот, ст.-бел. почетъ, почтъ, почшть ’вайсковае падраздзяленне’ (пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск. poczet, poczt ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67). З прасл. po‑ і ćbt‑, апошняе да li̯sti ’лічыць’ (< &7-// < даслав. *kitö, *kei̯i‑tet або *skito, *skei̯t‑tei, роднасных да лат. skietu, slfist ’меркаваць’, літ. skaityti ’лічыць, чытаць’, ст.-інд. cėtati ’назірае, думае, пазнае, разумее’ (Бернекер, 1, 175; Брукнер, 83; Махэк₂, 104; Фасмер, 4, 374; Трубачоў, Эт. сл., 4, 119). Гл. таксама по́чэт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашчо́таваць, пашчапаць ’палічыць’ (Нас.). Да ⁺шчоты ©лічыльнікі’ < рус. счёты ’тс’. Гл. таксама пачот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачыта́й ’амаль’, ’здаецца’ (Нас.). З рус. почитай ’тс’. Семантычнае развіццё прасл. čisti ’меркаваць’: > ’лічыць’: > ’чытаць’ гл. пачот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́чат1 ’аднастайнасць, падабенства; узор’: на почат гэтага здзелай, боты не адным початам пашыты (Нас.). Можна меркаваць, што мае тое ж паходжанне, што і рус. дыял. чи́тать ’лічыць’, ’рабіць тое, што патрабуе падлічэння: плесці сетку, вышываць, вязаць’, параўн. счёт ’падлік’, не счесть ’не злічыць’, польск. poczet ’лічба; колькасць; падлік; рахунак’ (XVI–XIX стст.), чэш. počet ’лічба, падлік, рахунак’, славац. počet ’лічба, мноства, колькасць’, якія ўзводзяць да *počьtъ з *po‑čisti ’пачытаць’ = *po‑čitati ’падлічыць’ > бел. чыта́ць ’успрымаць вачамі, вымаўляць няпісанае’), г. зн. класці прадметы (і літары) адзін за адным або адзін пад адным (Голуб-Копечны, 282; Трубачоў, Эт. сл., 4, 123; Банькоўскі 2, 651). Сюды ж, відаць, ст.-бел. почотъ ’світа, картэж’, г. зн. лік суправаджальных, тых, хто едзе адзін за адным.

По́чат2 ’павага, пашана’ (Бяльк.). Хутчэй за ўсё, архаізм, звязаны з папярэднім словам, параўн. укр. по́чет, рус. почёт, балг. по́чет, по́чит, макед. почит ’тс’, ст.-слав. почьтениѥ ’павага, пашана’ і пад. Усе да *počisti, *‑čьtǫ, гл. почтаваць, пачцівы. Гл. таксама пачо́т, хутчэй за ўсё, з рус. почет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)