пацёкі

1. Намывы пяску пасля ліўневага дажджу (Мсцісл. «Маладосць», 1968, №12, 44).

2. Тоненькія ручайкі на крынічным месцы; мокрае месца (Слаўг.). Тое ж поцяк, поцякі, поцягі, паця́гвіны (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пацё́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пацё́к пацё́кі
Р. пацё́ку пацё́каў
Д. пацё́ку пацё́кам
В. пацё́к пацё́кі
Т. пацё́кам пацё́камі
М. пацё́ку пацё́ках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чырванава́ты, ‑ая, ‑ае.

З чырвоным адценнем, па колеру блізкі да чырвонага. Янтарна паблісквалі на чырванаватым ствале пацёкі смалы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́ўгішыпацёкі’ (свісл., Сл. ПЗБ). Гл. рага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БЛА́ГАЎСКАЯ КЕРА́МІКА,

ганчарныя вырабы з вёсак Благаўка, Новае Вільянава, Літвінавічы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. У 19 — пач. 20 ст. тут працавалі каля 200 ганчароў, якія выраблялі чырвонагліняныя непаліваныя, а таксама гартаваныя і чорназадымленыя гаршкі, гладышы, збанкі, цёрлы, вазонніцы, спарышы (парнікі). У 20 ст. пашырылася глазураваная кераміка з палівай зялёнага колеру, адвольныя пацёкі якой прыгожа кантрастуюць з непаліванай паверхняй. Часам на верхнюю частку вырабаў наносіўся выціснуты дэкор у выглядзе 2—3 хвалістых ці роўных паяскоў. Промысел заняпаў у 1970-я г. Калекцыі благаўскай керамікі зберагаюцца ў Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі, у Нац. маст. музеі Беларусі.

Я.​М.​Сахута.

Благаўская кераміка.

т. 3, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Раґа́лы ’пацехі поту; пацёкі на запацелых вокнах’ (віл., Сл. ПЗБ). Гл. рага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разво́ды ’узоры, часцей у палосы’, ’пацёкі’ (ТСБМ; Др.-Падб.). Ад вада́, параўн. разводдзе (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацёк, пацёкі, поцёк ’рагі, струменьчыкі, ручаі’, ’зацёкі’, ’кровападцёкі’ (Нас., Грыг., Юрч., Сл. ПЗБ, Ян., ТС; в.-дзв., Шатал.), пацёкі, поцяк(і), поцягі, паця́гвіны ’мокрае месца, тонкія ручайкі на крынічным месцы’ (слаўг., Яшк.). Да па‑ (< прасл. po‑) і цячы́ (гл.). У лексемах з ‑г‑ (замест ‑к‑) уплыў народнай этымалогіі — ад’ідэацыя з цягну́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рака́за (rakáza) ’струменьчык вады з дробных капах на шыбе’, ’пацёкі на твары ад слёз’ (Варл.). Варыянт лексемы рага́за (гл.) з аглушэннем г (відаць, выбухнога). Параўн. рагі ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́зыпацёкі поту ці слёз’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ад ра́га (гл.) пад уплывам рагаза́1 (гл.). Форма мн. л. з’явілася ў выніку суаднясення слова з іншай назвай рэаліі — ра́гі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)