Пахлапе́нь ’лапаць, падшыты вяровачнай пляцёнкай’ (Нас.), пахлапні, похлапні ’плецяны абутак з вяровак’ (Малч., Дэмб. 2, Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.; бых., Рам. 8), ’лапці касога пляцення, падплеценыя вітушкамі пянькі або тонкімі вяровачкамі’ (Бел. нар. адзенне, Мн., 1975, 70). Утворана ад хлоп, ахлопак ’касмык, шкумат, шматок’ (Нас., Бяльк.) пры дапамозе суфікса -ень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38–39), да якога пад уплывам лексемы пасталы далучылася прыстаўка п(а). Сюды ж пераноснае пихлапень ’неакуратны’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́хлапні ’моцныя, густа сплеценыя лапці з анучамі да кален’ (Сержп., Отч., 5; паўн.-усх., КЭС). Да пахлапень (гл.), паводле тыповай мадэлі, параўн. пыхрясьні ’прыгожыя лыкавыя лапці’, шчарбаты ’лапці, якія складаліся толькі з падэшвы’ і пад. Падрабязней пра назвы абутку гл. Мацкевіч, Грынавяцкене, БЛ, 43, 3–19, а таксама Вахрас, Наим. об., 29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)