Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пахвала́ж. похвала́;
адазва́цца пра каго́-не́будзь з ~ло́й — отозва́ться о ко́м-л. с похвало́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пахвала́, ‑ы, ж.
Добры водзыў, адабрэнне. — Вы добра чыталі, — пачуў Заранік дзявочы голас. — Дзякую за пахвалу. Чытаў, як мог.Хадкевіч.Цішка пачырванеў ад бацькавай пахвалы.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахвала́ж. Lob m -(e)s; Belóbigung f -;
адгука́цца пракаго-н.з пахвало́й sich lóbend über j-náussprechen*;
вышэ́й за ўсяля́кую пахвалу́ über álles Lob erháben;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Пахвала́ ’добры водзыў, адабрэнне’ (ТСБМ). Да па‑ (< прасл.po‑) і хвала, хвалі́ць (гл.). Сюды ж пахвальба́ ’выхваляванне, самахвальства’ (ТСБМ), пахвале́йко ’хвалько’ (зэльв., Сл. ПЗБ), ашм.пахвалі́ўка ’тс’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«Пахвала Вітаўту» (летапіс) 6/342
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАХВАЛА́ ВІ́ТАЎТУ», «Похвала о великом князи Витовте», «Сказание о великом князи Витовте»,
помнік бел. літаратуры 15 ст.; адзін з першых твораў бел. свецкай панегірычнай (гл.Панегірык) прозы. Напісана невядомым аўтарам ў канцы 1420-х г. у Смаленску. Вядома ў 4 рэдакцыях: 1-я (1428) — прыватны дзелавы запіс-пасляслоўе, змешчаны ў кнізе слоў Ісаака Сірына (што перапісана ў Смаленску); 2-я (летапісная, каля 1430) — асобны твор панегірычнага жанру, напісаны на аснове папярэдняй як своеасаблівае ідэйна-маст. завяршэнне 1-га бел.-літоўскага летапіснага зводу, захавалася ў асобных спісах Беларуска-літоўскага летапісу 1446; 3-я (новая, 1-я пал. 16 ст.) — аб’яднаны скарочаны тэкст летапіснай «П.В.» з уступнай часткай т.зв.Смаленскай хронікі, збераглася ў спісах кароткай (гл.Красінскага летапіс) і пашыранай (гл.Альшэўскі летапіс) рэдакцыях 2-га бел.-літ. летапіснага зводу — «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага»; 4-я (рус. скарочаная, 16 ст.) змешчана ў розных гіст. зборніках, што бытавалі ў Расіі ў 16—18 ст. У творы ўслаўляецца вял.кн. Вітаўт як мудры і ўсемагутны валадар, гаспадар ВКЛ, які карыстаецца высокім міжнар. аўтарытэтам, ідэалагічна абгрунтоўваецца аб’яднаўчая палітыка князя на ўсх.-слав. землях. Напісана на падставе сапр.гіст. фактаў урачыста-ўзнёслым стылем з выкарыстаннем стараж.-рус.літ. традыцый, кніжных выразаў і зваротаў, без рытарычнай шматслоўнасці.