ПАТЭТЫ́ЧНАЕ (ад грэч. pathētikos страсны, усхваляваны, поўны пачуцця),

эстэтычная катэгорыя, якая адлюстроўвае барацьбу, сутыкненне ўзнёслага і нізкага. Служыць своеасаблівай мерай пафасу, выражэннем здольнасці асобы да барацьбы, пераадолення духоўна негатыўных сіл у яго ўнутраным свеце і нізкіх памкненняў звонку. Адпаведна вылучаюць П. ўнутранага і знешняга роду. У сістэме эстэт. катэгорый П. звязана з гераічным, у якім праяўляецца станоўчая накіраванасць барацьбы. Адухоўлены характар прыроды мастацтва прадвызначае магчымасць шырокага звяртання да П. ва ўсіх яго відах. Выразна П. праяўляецца ў музыцы, тэатры, балеце. У жыцці П. часта служыць фонам, на якім могуць разгортвацца маральна-эстэт. прагрэс або дэградацыя асобы ў залежнасці ад таго, якія духоўныя пачаткі (узнёслае або нізкае) здольны ўзяць верх.

В.​В.​Краснова.

т. 12, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

патэты́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. патэты́чны патэты́чная патэты́чнае патэты́чныя
Р. патэты́чнага патэты́чнай
патэты́чнае
патэты́чнага патэты́чных
Д. патэты́чнаму патэты́чнай патэты́чнаму патэты́чным
В. патэты́чны (неадуш.)
патэты́чнага (адуш.)
патэты́чную патэты́чнае патэты́чныя (неадуш.)
патэты́чных (адуш.)
Т. патэты́чным патэты́чнай
патэты́чнаю
патэты́чным патэты́чнымі
М. патэты́чным патэты́чнай патэты́чным патэты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тэатра́льна-патэты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тэатра́льна-патэты́чны тэатра́льна-патэты́чная тэатра́льна-патэты́чнае тэатра́льна-патэты́чныя
Р. тэатра́льна-патэты́чнага тэатра́льна-патэты́чнай
тэатра́льна-патэты́чнае
тэатра́льна-патэты́чнага тэатра́льна-патэты́чных
Д. тэатра́льна-патэты́чнаму тэатра́льна-патэты́чнай тэатра́льна-патэты́чнаму тэатра́льна-патэты́чным
В. тэатра́льна-патэты́чны (неадуш.)
тэатра́льна-патэты́чнага (адуш.)
тэатра́льна-патэты́чную тэатра́льна-патэты́чнае тэатра́льна-патэты́чныя (неадуш.)
тэатра́льна-патэты́чных (адуш.)
Т. тэатра́льна-патэты́чным тэатра́льна-патэты́чнай
тэатра́льна-патэты́чнаю
тэатра́льна-патэты́чным тэатра́льна-патэты́чнымі
М. тэатра́льна-патэты́чным тэатра́льна-патэты́чнай тэатра́льна-патэты́чным тэатра́льна-патэты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГРЖЫМА́ЛІ (Іван Войцехавіч) (13.4.1844, г. Пльзень, Чэхія — 24.1.1915),

расійскі скрыпач і педагог. Па нацыянальнасці чэх. Скончыў Пражскую кансерваторыю (1861). З 1869 у Маскве, выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1874 праф.). Выступаў як саліст і дырыжор. Стварыў адну з буйнейшых рус. скрыпічных школ строга акад. кірунку (у адрозненне ад пецярб. школы Л.Аўэра). Аўтар інструктыўных твораў для скрыпкі. Пераклаў для яе некат. фартэпіянныя творы П.​Чайкоўскага, а таксама для скрыпкі, віяланчэлі і фп. «Патэтычнае трыо» М.​Глінкі. Сярод яго вучняў: С.​Барцэвіч, Д.​Крэйн, Л.​Любошыц, А.​Магілеўскі, А.​Печнікаў, М.​Прэс, М.​Эрдэнка.

т. 5, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ФАС (ад грэч. pathos пакута, пачуццё, страсць),

натхненне, захапленне, уздым; ідэйна-эмацыянальнае асэнсаванне і ацэнка, «пануючы строй пачуццяў» (Ф.​Шылер) у маст. творы, ці ўсёй творчасці аўтара. Звычайна П. супрацьпастаўляўся этасу. У ант. эстэтыцы з П. звязвалі змены ў стане героя пад уплывам трагічных абставін, напружаную і бурную рэакцыю на іх, разбурэнне ўнутранай раўнавагі. Арыстоцель разглядаў П. як неабходны элемент трагедыі, характарызаваў яго як пакуты, страх. У развіцці тэорыі П. існуюць 2 тэндэнцыі: адна звязана з распрацоўкай паэт. і аратарскага стылю (рыторыка), выразных сродкаў стварэння эмацыянальна насычанай патэт. мовы (у жанрах оды, трагедыі, гімна, гл. Патэтычнае), другая — з разуменнем П. як элемента ўласна маст. стылю, ідэйна-эмацыянальных адносін мастака да адлюстраванага ім свету. У гэтым сэнсе П. выступае ў творах у адзінстве з тэмай і ідэяй. У мастацтвазнаўстве і эстэтыцы адрозніваюць П. трагічны, драм., гераічны, сентыментальны, рамант., лірычны, сатыр., гумарыстычны.

В.​В.​Краснова.

т. 12, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)