патурбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; зак.

Праявіць турботу, клопат у адносінах да каго-, чаго-н.

П., каб дзяцей добра накармілі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патурбава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. патурбу́юся патурбу́емся
2-я ас. патурбу́ешся патурбу́ецеся
3-я ас. патурбу́ецца патурбу́юцца
Прошлы час
м. патурбава́ўся патурбава́ліся
ж. патурбава́лася
н. патурбава́лася
Загадны лад
2-я ас. патурбу́йся патурбу́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час патурбава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патурбава́цца сов. побеспоко́иться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патурбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.

Паклапаціцца аб кім‑, чым‑н. [Дзед:] — Вы, брыгадзіры, патурбаваліся б, каб хлопцаў кармілі лепей. Шамякін. Калі толькі ў час патурбавацца аб кармах, то зіма пройдзе ў поўным дастатку. Самусенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потрево́житься патрыво́жыцца; патурбава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

побеспоко́иться патурбава́цца; панепако́іцца; патрыво́жыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

позабо́титься сов. паклапаці́цца; (побеспокоиться) патурбава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

озабо́титься (чем) паклапаці́цца (аб чым); патурбава́цца (аб чым);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pofatygować się

зак. узяць на сябе клопат, патурбавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паклапаці́цца, ‑пачуся, ‑поцішся, ‑поціцца; зак.

1. Патурбавацца, панепакоіцца з выпадку чаго‑н., каб забяспечыць кім‑, чым‑н. Здаецца, можна было б і адпачыць трохі цяпер. Але адпачынак не ў дзядзькавай натуры: цяпер якраз і аб зіме час паклапаціцца. Колас. [Камлюк:] — Паклапаціся пра коней, калі матацыкл не наладзіш. М. Ткачоў. — Хлопцы, паклапаціцеся адносна вячэры. Машара.

2. Праявіць клопат аб кім‑, чым‑н. — Калі не хочаш, падумаць пра сябе, дык пра сына паклапаціся. Пальчэўскі. — Вы ж разумееце, што да восені мы павінны пасяліць маладых рабочых у інтэрнат, паклапаціцца, каб у іх было цёпла, светла і ўтульна, і абавязкова — весела, — працягвае Катаводаў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)