пату́гі, -ту́г, адз.у́га, -і, ДМу́зе, ж.

1. Напружанне мышцаў для якога-н. дзеяння.

Родавыя п.

2. перан. Намаганні, спробы зрабіць што-н. (пераважна няўдалыя).

Марныя п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пату́гі (ед. пату́га ж.)

1. (при родах и т.п.) поту́ги;

2. перен. (попытки что-л. сделать) поту́ги, уси́лия;

ма́рныя п. — напра́сные поту́ги (уси́лия)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пату́гі, ‑туг; адз. патуга, ‑і, ДМ ‑тузе, ж.

1. Напружанае скарачэнне мышцаў пры якім‑н. дзеянні. Родавыя патугі. □ Зыгмусь толькі дрыгаў нагамі.., робячы адчайныя патугі вызваліцца з нечаканага палону. Лынькоў.

2. перан. Напружаныя намаганні, спробы зрабіць што‑н. Патугі непрыяцеля марныя. Яны не засцяць галоўнага — шчырасці, дружбы. Мележ. Генрыху Візэнеру не пашанцавала ў службе. Да гэтага на працягу ўсяе вайны ён ішоў толькі ўгару, праўда павольна, з патугамі, але ўпэўнена. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пату́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пату́га пату́гі
Р. пату́гі пату́г
Д. пату́зе пату́гам
В. пату́гу пату́гі
Т. пату́гай
пату́гаю
пату́гамі
М. пату́зе пату́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пасі́лкіпатугі’ (лях., Сл. ПЗБ). Утворана ад пасіліць ’падняць’пры ад’ідэацыі польск. wysiłkiпатугі, намаганні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Gebrtswehen

pl ро́давыя пату́гі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

поту́ги мн.

1. пату́гі, -гаў, ед. пату́га, -гі ж.; (усилия) намага́нні, -нняў, ед. намага́нне, -ння ср., разг. вы́сілак, -лку м.;

2. (при родах) пату́гі, -гаў, ед. пату́га, -гі ж.;

3. перен. пату́гі, -гаў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэне́змы

(гр. tenesmos = напружанне)

мед. балючыя патугі на выпаражненне або мочаспусканне без поўнага выдзялення або наогул без эфекту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пату́га1, поту́га ’туга, журба’ (ТС). Да туга́ (гл.). Прыстаўка па‑ і націск на у́ пад уплывам семантычна блізкай лексемы пату́гі2 ’цяжкасці фізічныя’.

Пату́га2, пату́гі ’напружанне ўсіх сіл, напружанае скарачэнне мышцаў’, ’напружаныя намаганні, спробы зрабіць што-н.’, ’хвароба пры родах’ (ТСБМ, Нас.). Укр. поту́га ’сіла моц’, ’войска’, якое, магчыма, з польск. potęga, рус. поту́ги ’напружанні’, по́туг ’цеціва’, кур. поту́жный ’парывісты (вецер)’, ту́жить ’нацягваць’, польск. potęga ’сіла, моц’, tężeć ’цвярдзець’, чэш. tužiti, славац. tužiť ’умацоўваць’. Паўночна-славянскае. Да тугі́ (гл.) > ту́жыцца ’напружваць мускулы’, тужэ́ць ’станавіцца тугім’, патужэ́ць ’пацвярдзець’ (ТСБМ, Некр.). Утворана, як і літ. pãstangosпатугі, намаганні’ (< pastìngti ’застыць, замерзнуць, задубець’), пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. po‑). Сюды ж патужні ’цяжкі, няўдалы (пра зіму)’ (Доўн.-Зап., Песні), патужны ’моцны (вецер)’, ’шматводны ад поўных прытокаў’, воран. ’ладны, бойкі’ (Сцяшк. Сл.), патужнасць ’сіла, моц’ (Нас.).

Пату́га3, пату́жнасць ’дапамога’ (Нас.), пату́жнік, поту́жникъ ’саўдзельнік, памочнік’, ’здаровы работнік’ (Гарб., Нас.). Семантычна-словаўтваральны сінонім з лексемай по́‑мач (< прасл. pomogtьпаўн.-слав. tǫgъ/tęga). Да пату́га1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

parcie

н.

1. ціск, націск;

2. імкненне; рух;

3. мед. патугі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)