патрэ́скваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Трашчаць злёгку, час ад часу.

Пад нагамі патрэсквала галлё.

|| наз. патрэ́скванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрэ́скваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. патрэ́сквае патрэ́скваюць
Прошлы час
м. патрэ́скваў патрэ́сквалі
ж. патрэ́сквала
н. патрэ́сквала

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патрэ́скваць несов. потре́скивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патрэ́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Злёгку, час ад часу трашчаць. Лабановіч сеў супраць дзверцаў печы. Дровы ўгарэліся і весела патрэсквалі. Ад агню ішло лагоднае цяпло. Колас. [Сюзана] ішла праз скверык, і пад яе нагамі ледзь чутна патрэскваў вячэрні лядок. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрэ́скваць knstern vi, kncken vi, prsseln vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

потре́скивать несов., разг. патрэ́скваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сквірчэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ць; незак. (разм.).

Верашчаць, пішчаць, патрэскваць на гарачай скаварадзе (пра сала і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрэ́скванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. патрэскваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

crackle2 [ˈkrækl] v. патрэ́скваць, трашча́ць; хру́стаць, хрусце́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

лу́скаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. што. Раскусваць, разгрызаць (шкарлупіну) з трэскам.

Л. сланечнік.

2. Утвараць чым-н. кароткія адрывістыя гукі, патрэскваць.

Пальцы лускаюць.

|| аднакр. лу́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. лу́сканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)