патрана́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. патрана́тны патрана́тная патрана́тнае патрана́тныя
Р. патрана́тнага патрана́тнай
патрана́тнае
патрана́тнага патрана́тных
Д. патрана́тнаму патрана́тнай патрана́тнаму патрана́тным
В. патрана́тны (неадуш.)
патрана́тнага (адуш.)
патрана́тную патрана́тнае патрана́тныя (неадуш.)
патрана́тных (адуш.)
Т. патрана́тным патрана́тнай
патрана́тнаю
патрана́тным патрана́тнымі
М. патрана́тным патрана́тнай патрана́тным патрана́тных

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

патрана́т, -у, Ма́це, м.

1. У Старажытным Рыме: форма апекі, якая ажыццяўлялася патронамі² (у 1 знач.).

2. Форма выхавання дзяцей, якія страцілі бацькоў, у сем’ях працоўных па даручэнні дзяржаўных органаў.

|| прым. патрана́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПАТРАНА́Т (позналац. patronatus ад лац. patronus апякун),

1) у Старажытным Рыме асаблівая форма апякунства, якая фактычна вызначала залежнасць непаўнапраўных ці бедных грамадзян ад грамадзян багатых. Бяспраўныя плебеі ішлі пад П. (атрымлівалі родавае імя патрона, ч. родавай зямлі, абарону ў судах і г.д.) знатных і багатых патрыцыяў (гл. Кліентэла). У час позняй Рым. імперыі пад П. аддаваліся дробныя землеўладальнікі, вёскі, абшчыны, гарады Італіі і правінцый. Землеўладальнікі аддавалі патрону сваю зямлю і атрымлівалі яе назад у якасці прэкарыя, каб пазбегнуць падатковага, ліхвярскага, суд. прыгнёту.

2) Форма ўладкавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, — выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў — у сям’ю патранатнага выхавальніка. Абавязкі па абароне законных правоў і інтарэсаў дзіцяці размяркоўваюцца паміж патранатным выхавальнікам, органам апекі і папячыцельства і ўстановай, што перадае дзіця на патранатнае выхаванне. На Беларусі праваадносіны, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні П., рэгулююцца Кодэксам аб шлюбе і сям’і. Патранатны выхавальнік адказны за жыццё, здароўе, выхаванне і адукацыю дзіцяці ў перыяд пражывання ў сям’і, куды яно змяшчаецца на падставе прац. дагавору, што заключаецца патранатным выхавальнікам з установай, выхаванцам якой з’яўляецца дзіця.

т. 12, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)