патрана́ж, -у, м.

Рэгулярнае аказанне лячэбна-прафілактычнай дапамогі ў дамашніх умовах немаўлятам і некаторым катэгорыям хворых.

|| прым. патрана́жны, -ая, -ае.

Патранажная сястра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрана́ж

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. патрана́ж
Р. патрана́жу
Д. патрана́жу
В. патрана́ж
Т. патрана́жам
М. патрана́жы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

патрана́ж, -жу м., в разн. знач. патрона́ж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патранаж 8/315

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

патрана́ж, ‑у, м.

1. Кніжн. уст. Апякунства з боку каго‑н.

2. Арганізаванае медыцынскае абслугоўванне хворых і дзяцей ранняга ўзросту ў дамашніх умовах.

[Фр. patronage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАТРАНА́Ж,

форма папячыцельства, што ўстанаўліваецца над паўналетнім дзеяздольным грамадзянінам, які па стане здароўя не можа самастойна ажыццяўляць і абараняць свае правы і выконваць абавязкі. Паводле Цывільнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, папячыцель (памочнік) паўналетняга дзеяздольнага грамадзяніна можа быць прызначаны органам апекі і папячыцельства толькі са згоды такога грамадзяніна, Распараджэнне папячыцелем маёмасцю падапечнага ажыццяўляецца на аснове дагавора-даручэння або даверанага кіравання, заключанага з падапечным; ажыццяўленне здзелак па ўтрыманні і задавальненні быт. патрэб падапечнага, робіцца папячыцелем са згоды падапечнага. П. спыняецца па патрабаванні падапечнага.

т. 12, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

патрана́ж

(фр. patronage)

1) кніжн. апякунства з боку каго-н.;

2) арганізаванае медыцынскае абслугоўванне хворых і дзяцей ранняга ўзросту ў хатніх умовах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

патрона́ж в разн. знач. патрана́ж, -жу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заапекава́ць

‘узяць каго-небудзь, што-небудзь пад патранаж, апеку’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заапяку́ю заапяку́ем
2-я ас. заапяку́еш заапяку́еце
3-я ас. заапяку́е заапяку́юць
Прошлы час
м. заапекава́ў заапекава́лі
ж. заапекава́ла
н. заапекава́ла
Загадны лад
2-я ас. заапяку́й заапяку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заапекава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)