патрана́ж, ‑у, м.

1. Кніжн. уст. Апякунства з боку каго‑н.

2. Арганізаванае медыцынскае абслугоўванне хворых і дзяцей ранняга ўзросту ў дамашніх умовах.

[Фр. patronage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)