паткну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паткну́ паткнё́м
2-я ас. паткне́ш паткняце́
3-я ас. паткне́ паткну́ць
Прошлы час
м. паткну́ў паткну́лі
ж. паткну́ла
н. паткну́ла
Загадны лад
2-я ас. паткні́ паткні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час паткну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паткну́ць сов.

1. разг. су́нуть;

п. кату́ са́ла — су́нуть коту́ са́ло;

2. перен., прост. су́нуть, дать взя́тку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паткну́ць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; ‑ткнём, ‑ткняце; зак., каго-што.

Разм. Сунуць, даць што‑н. каму‑н. [Бацька:] — Можа грошай трэба будзе паткнуць доктару.., дык што ж ты зробіш. Чорны.

•••

Нос паткнуць — сунуцца, паказацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напатка́ць ’сустрэць’, ’натрапіць’ (Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ), напаткацца ’сустрэцца твар у твар’ (Сцяшк.). Прыставачнае ўтварэнне ад *tykati ’тыкаць, кранаць, сутыкаць’, вядомага большасці славянскіх моў, параўн. яшчэ ў Насовіча патка́ць ’сустрэць выпадкова’, паткну́ць ’раптам наткнуцца на каго-небудзь’, паткну́цца ’выпадкова сутыкнуцца’ і інш., цяпер звычайна малаўжывальныя без дадатковага прэфікса (с‑, на-, гл. спаткаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Папароць, пакалоць. І не было на кажусе ні аднаго жывога месца: так застракацілі яго белыя і чорныя ніткі і так патыкала яго іголка. Колас.

2. і без дап. Тыкаць некаторы час; тыкнуць некалькі разоў. — Вось ты паглядзі, — Лапцін патыкаў рукой на талеркі: — Нам гэта за што далі? Савіцкі.

патыка́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да паткнуць.

патыка́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да паткаць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)