патайны́, -а́я, -о́е.
1. Сакрэтны паводле сваёй будовы, скрыты.
П. замок.
П. ход.
2. Загадкавы, сакрэтны.
Патайныя людзі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пата́йны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пата́йны |
пата́йная |
пата́йнае |
пата́йныя |
| Р. |
пата́йнага |
пата́йнай пата́йнае |
пата́йнага |
пата́йных |
| Д. |
пата́йнаму |
пата́йнай |
пата́йнаму |
пата́йным |
| В. |
пата́йны (неадуш.) пата́йнага (адуш.) |
пата́йную |
пата́йнае |
пата́йныя (неадуш.) пата́йных (адуш.) |
| Т. |
пата́йным |
пата́йнай пата́йнаю |
пата́йным |
пата́йнымі |
| М. |
пата́йным |
пата́йнай |
пата́йным |
пата́йных |
Іншыя варыянты:
патайны́.
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
патайны́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
патайны́ |
патайна́я |
патайно́е |
патайны́я |
| Р. |
патайно́га |
патайно́й патайно́е |
патайно́га |
патайны́х |
| Д. |
патайно́му |
патайно́й |
патайно́му |
патайны́м |
| В. |
патайны́ (неадуш.) патайно́га (адуш.) |
патайну́ю |
патайно́е |
патайны́я (неадуш.) патайны́х (адуш.) |
| Т. |
патайны́м |
патайно́й патайно́ю |
патайны́м |
патайны́мі |
| М. |
патайны́м |
патайно́й |
патайны́м |
патайны́х |
Іншыя варыянты:
пата́йны.
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
патайны́ потайно́й;
п. замо́к — потайно́й замо́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пата́йны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і патайны́. Сход. На сходзе, як звычайна, Старшынёй таварыш Модзін; З нейкай думкаю патайнай Сход вачыма ён абводзіць. Купала. Кожную раніцу хлопчык акуратна збіраў свае кніжкі і сшыткі і ішоў на цэлы дзень куды-небудзь у патайнае месца. Там, схаваўшыся ад усіх, ён вучыўся пісаць. Колас. Палонны .. разаслаў шынель на зямлі, дастаў з патайнай кішэнькі самаробны ножычак. С. Александровіч.
патайны́, ‑а́я, ‑о́е.
Прызначаны для якой‑н. тайнай мэты, сакрэтны па сваёй будове, размяшчэнню. У мястэчку камендант задумаў зрабіць сабе ў агародзе бункер з патайным ходам. Карпюк. У патайным куце каморы, Як смерць Кашчэя, пад запоры Мядок быў хітра дзесь запёрты. Колас. [Вырай] дастае з патайной кішэні паліто некалькі пісем, раздае дзяўчатам. Навуменка. // Скрыты, тайны, пра які ніхто не ведае. — Хто ж яго, Сымонка, знае, І не нам судзіць аб тым: Гэта справа — патайная. Колас. Адкуль узяліся яны ў яе, гэтыя вершы... Недзе глыбока ўнутры яе рабілася нейкая патайная работа. Ганька адчувала яе, але ніяк не ўмела растлумачыць. Васілевіч. Вера адчула ў .. [Раміравых] словах патайны сэнс. Яна ж хацела сказаць зусім не тое, пра што думае ён. Асіпенка. // Скрытны, загадкавы. Следам за.. [Алесем і Уладзікам] — у акно і пад дрот — зусім нечакана вылезлі яшчэ дв[ое]. Нібы на злосць, найбольш нецікавыя: вялы ды кіслы Іванюк і пажылы Зданевіч, не проста важна-маўклівы, а нейкі патайны, непрыемна загадкавы чалавек. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
потаённый прил. тае́мны, патае́мны; (потайной) патайны́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
pokątny
патайны; незаконны; нелегальны;
pokątny doradca — патайны дарадчык (дарадца)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ТАРПЕ́ЙСКАЯ СКАЛА́ (Saxum Tarpeium),
у Старажытным Рыме стромкі ўцёс з зах. боку Капіталійскага ўзгорка, з якога скідвалі асуджаных на смерць дзярж. злачынцаў. Паводле аднаго з паданняў, назва паходзіць ад імя Луцыя Тарпея, якога скінулі адтуль за апазіцыю цару Ромулу. Паводле другой версіі, Тарпеяй звалі дачку военачальніка Капіталійскай крэпасці Спурыя Тарпея, якая ў час вайны з сабінамі паказала ворагам патайны ход, за што паплацілася жыццём.
т. 15, с. 443
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Варава́ты ’насцярожаны, патайны’ (КТС): «шэпча варавата». Да вараваць 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)