пасярэ́дзіне, прысл. і прыназ. з Р.

У сярэдзіне, на аднолькавай адлегласці ад двух пунктаў, прадметаў.

Стаяць п.

П. пакоя стаяў стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасярэ́дзіне

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
пасярэ́дзіне - -

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пасярэ́дзіне

прыназоўнік

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пасярэ́дзіне

1. нареч. посреди́ (посереди́не, посреди́не);

стая́ць п. — стоя́ть посреди́ (посереди́не, посреди́не);

2. предлог с род. посреди́;

п. пако́я стая́ў стол — посреди́ ко́мнаты стоя́л стол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасярэ́дзіне, прысл. і прыназ.

1. прысл. У сярэдзіне, у цэнтры, на аднолькавай адлегласці ад аднаго і другога краю. Школьная святліца здалася Міхасю такою веліччу, такім хараством, што ён стаў пасярэдзіне і не смеў ступіць далей. Колас. Па шырокім асфальце ішла прыгожая, хораша адзетая пара. Упоравень адно з адным, а пасярэдзіне сын. Кулакоўскі. У хаце пуста і няўтульна. Пасярэдзіне чорная печка. Асіпенка. З краёў балота зарасло альшэўнікам і лазой, а пасярэдзіне было амаль голым, толькі дзе-нідзе купкамі выбіваўся малады альхоўнік. Дуброўскі.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «пасярэдзіне» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца пры назве месца або прасторы, у сярэдзіне ці ў цэнтры якіх што‑н. знаходзіцца, адбываецца. Пасярэдзіне мястэчка, збоку рыначнай плошчы, узвышаецца белы касцёл. Брыль. Пасярэдзіне школы стаяў стол для настаўніка. Колас. Вышэй маста берагі рэчкі крутыя і высокія. Праўда, падымаюцца яны не ад самай вады, а воддаль, утвараючы пойму, пасярэдзіне якой у жоўтым напоеным пяску і цячэ гэтая невялічкая рэчка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасярэ́дзіне​II прысл. in der Mítte;

яна́ ішла́ пасярэ́дзіне sie ging in der Mítte; mítten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пасяро́д, пасярэ́дзіне​I прыназ. inmítten (G), mítten in (D), in der Mítte (G);

пасяро́д зімы́ mítten im Wínter;

пасяро́д пако́я [ву́ліцы] mitten im Zimmer [auf der Stráße]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

посереди́не

1. нареч. пасярэ́дзіне;

2. предлог с род. пасяро́д (чаго), пасярэ́дзіне (чаго);

посереди́не ко́мнаты стои́т стол пасяро́д (пасярэ́дзіне) пако́я стаі́ць стол.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pośrodku

пасярод; пасярэдзіне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

посреди́

1. нареч. пасярэ́дзіне;

2. предлог с род. сяро́д (каго, чаго), пасяро́д (каго, чаго), пасярэ́дзіне (каго, чаго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)