пасыпа́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. пасыпа́нне
Р. пасыпа́ння
Д. пасыпа́нню
В. пасыпа́нне
Т. пасыпа́ннем
М. пасыпа́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пасыпа́нне ср. посыпа́ние, посы́пка ж.; см. пасыпа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасыпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пасыпа́ць — пасы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посы́пка ж. пасы́пка, -кі ж., пасыпа́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пле́шчыць1 ’рабіць плоскім, тонкім, плюшчыць’ (Нас.).. Да плоскі (гл.). Сюды ж плешчанік ’ляпёшкі з прэснага цеста, пасыпанне макам’ (тураў., Малч.), якія, відаць, былі плоскія. Параўн. таксама пляскач2, пляскуха (гл.).

Пле́шчыць2 ’пляскаць у далоні’ (лід., Сл. ПЗБ). Да пляск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДНЕ́ПРА-ДАНЕ́ЦКАЯ КУЛЬТУ́РА, грабеньчата-накольчатай керамікі культура. археалагічная культура плямён эпохі неаліту (5—3-е тыс. да н.э.), якія жылі на тэр. Усх. Палесся і паўн.-ўсх. Украіны. Вядома 250 помнікаў, з іх палова на тэр. паўд.-ўсх. Беларусі. Могільнікі (больш за 20) выяўлены толькі на тэр. Украіны.

Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, пазней земляробствам і жывёлагадоўляй. Жытлы наземныя або заглыбленыя ў зямлю з агнішчам унутры, пл. 6—10 м². Пахавальны абрад трупапалажэнне на спіне ў яме, пасыпанне вохрай. Асн. форма керамікі — прысадзісты шыракагорлы і вастрадонны гаршчок з прамым вянцом, упрыгожаны адбіткамі грэбеня, трохвугольнымі наколамі і рыскамі, радамі глыбокіх ямак. Крамянёвы інвентар — пласціністыя і трохвугольныя наканечнікі стрэл, скрабкі, нізкія трапецыі, вузкія і шырокія нажы, кароткія сегментападобныя сярпы, праколкі, вастрыі і інш., касцяныя прылады.

У.​Ф.​Ісаенка.

т. 6, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)