пастухо́ў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пастухо́ў пастухо́ва пастухо́ва пастухо́вы
Р. пастухо́вага пастухо́вай
пастухо́вае
пастухо́вага пастухо́вых
Д. пастухо́ваму пастухо́вай пастухо́ваму пастухо́вым
В. пастухо́ў (неадуш.)
пастухо́вага (адуш.)
пастухо́ву пастухо́ва пастухо́вы (неадуш.)
пастухо́вых (адуш.)
Т. пастухо́вым пастухо́вай
пастухо́ваю
пастухо́вым пастухо́вымі
М. пастухо́вым пастухо́вай пастухо́вым пастухо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пастухо́ў пасту́ший; пастуха́;

о́ва пу́га — пасту́ший кнут, кнут пастуха́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пастухо́ў, ‑ова.

Які належыць пастуху. Дзіўна .. гучала звонка-пявучая пастухова труба ў халодным зімовым змроку. Зарэцкі. Юрка па-гаспадарску крочыць па вуліцы і раз за разам звонка страляе пастуховай пугай. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАСТУХО́Ў (Міхаіл Іванавіч) (н. 7.4.1958, г. Сураж Бранскай вобл., Расія),

бел. юрыст, грамадскі дзеяч. Д-р юрыд. н. (1993), праф. (1997). Засл. юрыст Беларусі (1994). Скончыў БДУ (1980). З 1983 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1985 у Ін-це нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 1994 член Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва. Навук. працы па канстытуцыйным праве, праблемах судаводства, грамадз. супольнасці і правоў чалавека. Адзін з распрацоўшчыкаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Канцэпцыі судова-прававой рэформы ў Беларусі.

Тв.:

Оправдание подсудимого. Мн. 1985;

Реабилитация невиновных: Основы правового ин-та. Мн., 1993;

Конституционное право: Энцикл. словарь. Мн., 1996 (разам з В.​Г.​Ціхінем);

Гражданские инициативы и защита прав граждан. Мн., 1998 (у сааўт.).

т. 12, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пастухо́ў Hrten-;

пастухо́ва ду́дка Hrtenflöte f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пастухоў М. Р. 8/208

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пастухоў І. П. 8/145, 146, 310; 9/62; 12/175

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАСТУХО́Ў КА́МЕНЬ,

геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1992). За 500 м на Пд ад в. Варапаншчына Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Валун буйназярністага пегматытавага граніту з крышталямі ружовага палявога шпату і зернямі малочна-белага кварцу. Даўж. 3,8 м, шыр. 2,8 м, выш. 1,9 м, у абводзе 9,8 м, аб’ём бачнай часткі 11 м³, маса каля 29 т. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс. г. назад са Скандынавіі. Формаю нагадвае вял. прас. У старажытнасці меў культавае значэнне.

В.​Ф.​Вінакураў.

т. 12, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пасту́х

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пасту́х пастухі́
Р. пастуха́ пастухо́ў
Д. пастуху́ пастуха́м
В. пастуха́ пастухо́ў
Т. пастухо́м пастуха́мі
М. пастуху́ пастуха́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чаба́ний чабано́ў, пастухо́ў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)